Брэст: суд адмовіўся распачынаць справу, датычную азнаямлення са спісамі выбаршчыкаў

2014 2014-08-29T07:47:45+0300 2014-08-29T07:47:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ludmila-dzenisenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Дзенісенка

Людміла Дзенісенка

Адпаведную скаргу ў суд Ленінскага района г.Брэста накіравала старшыня гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, якая брала ўдзел у сёлетняй выбарчай кампаніі ў якасці кандыдата ў дэпутаты Брэсцкага гарадскога савета.

Людміла Дзенісенка спрабавала даведацца, хто насамрэч з выбаршчыкаў на ўчастку №44 па выбарчай акрузе №13, дзе яна балатавалася, галасаваў па месцы свайго жыхарства. Паводле слоў актывісткі “Справядлівага свету”, з пратаколу гэтай участковай камісіі вынікае, што 23 сакавіка па месцы жыхарства прагаласавала 168 чалавек. Аднак Дзенісенка лічыць, што за некалькі гадзін абыйсці такую колькасць дамоў (на тэрыторыі выбарчага ўчастку знаходзіцца шмат прыватных жылых забудоў) немагчыма, і спрабавала праверыць, ці сапраўды згаданыя 168 чалавек галасавалі па месцы жыхарства.

У сваёй скарзе ў суд Людміла Дзенісенка патрабавала прызнаць неправамернымі дзеянні Брэсцкайгарадской і абласной выбарчых камісій, якія адмовілі экс-кандыдату ў магчымасці азнямлення са спісамі выбаршчыкаў, што галасавалі ў сваіх дамах, і абавязаць адміністрацыю Ленінскага раёна г.Брэста прадаставіць гэтыя спісы.

Аднак суддзя Алена Кавальчук адмовілася распачынаць грамадзянскую справу паводле скаргі Людмілы Дзенісенкі, матывуючы тым, што скарга не можа быць разгледжана судом “з прычыны яе непадведамаснасці”. Пры гэтым Кавальчук спаслалася на тое, што ў Выбарчым кодэксе РБ нічога не гаворыцца пра магчымасць абскарджвання кандыдатам у дэпутаты рашэнняў выбаркамаў наконт адмовы ў азнаямленні са спісамі грамадзян, які бралі ўдзел у галасаванні.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international