Харкаўскі дзёньнік Насты Лойка. Частка ІV

2014 2014-08-28T16:38:34+0300 2014-08-29T14:40:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lojka-bejdzh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Так выглядае бэйджык валантэра ініцыятывы Станцыя "Харкаў"

Так выглядае бэйджык валантэра ініцыятывы Станцыя "Харкаў"

Маладая беларуская праваабаронца ў Харкаве валантэрыла ў пункце дапамогі вымушаным перасяленцам. Наста Лойка занатавала ўражаньні ад гэтай працы ды некаторыя назіраньні за жыцьцём гораду, што знаходзіцца ў дзьвюх гадзінах язды ад самых гарачых кропак у зоне АТА.

 

Частка І

Частка ІІ

Частка ІІІ

 

Частка ІV

Харкаў,
16 жніўня 2014

Сёньня здолела рана падняцца – тэмпэратура ўпала да 20 градусаў, у такім рэжыме можна функцыянаваць. Вырашыла трошкі прагуляцца па горадзе. Вельмі мне спадабалася невялічкая вуліца Гогаля: прыгожы новы касьцёл, а за ім сьцяна размаляваная сучаснымі графіці на тэму Гогаля – вельмі сьмешныя малюнкі, месцамі папсаваныя хуліганамі. І быў дом зь цікавым аздабленьнем фасаду – у кропачкі. Потым люстраны помнік на фоне плякату “За мір Харків”… І схадзіла ў цэрквы, Усьпенскі сабор амаль не функцыянуе (раз на тыдзень служба на другім паверсе), Благавешчанскі сабор прыўкрасны сваім цяністым навакольлем з лавамі і дрэвамі, сьпевамі… Пакроўскі мужчынскі манастыр спакусіў булачкамі. Маленькая ўтульная царква ў манастырскім дворыку… Там ня вельмі проста адчуць атмасфэрнасьць месца: эстытычна ўсё прыгожа, але на цябе ўсе глядзяць праз яскравы грэцкі шалік ды нестандартныя паводзіны (ня стаўлю зьнічкі, а проста разглядаю, перад асобнымі іконамі малюся, доўга не затрымліваюся). Людзкі фактар, праўда, трошкі не спрыяе…

Шмат бяздомных, шмат перасяленцаў з зоны АТА… Аднаму мужчыну бяз вока тлумачу, як ад царквы дайсьці да новага пункту “Станцыі “Харкаў”…

А па вяртаньні пачынаю званіць людзям, што прапаноўваюць жытло. Яшчэ паступіла каманда знайсьці часовы прытулак для дзьвюх сямей зь дзеткамі, пакуль робяць дакуманты. Адная жанчына была гатовая ўзяць на падсяленьне, але папярэдзіла, што яна вельмі актыўнай праўкраінскай пазыцыі і не хацела б на гэтай глебе канфліктаў. Пераказваю гэта маці траіх дзяцей, на што яна пытае “а што гэта значыць?”. Зьдзіўляюся, а потым узгадваю жарты пра данбасцаў і спрабую карэктна патлумачыць. Яна нарэшце разумее і просіць пашукаць яшчэ што-небудзь…

І яшчэ шмат цікавага: людзі спачатку запаўняюць анкеты з прапановай лецішча, а потым і дадому бяруць і ўвогле дапамагаюць. Мне вось стала цікава: колькі з нас гатовыя пусьціць у свой дом незнаёмых людзей, якія не абцяжаранныя глубінным паліталягічным разуменьнем сытуацыі? Колькі гатовыя іх трываць, карміць, дапамагць шукаць працу? Камусьці важная ня-ватная пазыцыя, а камусьці - абы дапамагчы…

Званкі стамляюць, канешне, сёньня яшчэ менш… трэба будзе зараз штодзень па 50, каб давесьці да розуму хоць нешта… А яшчэ вісіць шмат чаго па працы. Спадзяюся, асілю)

 

Дапісваю бліжэй да ночы, як трэба арганізоўваць працу валантэраў. Дзяўчыны некалькі гадзін працуюць зь людзьмі, іх бедамі й праблемамі, а потым прыходзяць дадому і там на вечар і ноч пачынаецца абмеркаваньне ў групавым чаціку ў фэйсбуку – вось дзе выплёсківаюцца эмоцыі-думкі й знаходзяцца новыя сілы. Часам яны кагосьці баняць за понтакідальныя пасты ў фб і паводзіны. Але затое - камандны дух!

А недзе за вакном, на паверхі чатыры ніжэй, грае жывая музыка з добрым бітам і жаночым вакалам. А я тут з кампом у абдымку…

 

*Ацэнкі, выкладзеныя ў тэксьце, адлюстроўваюць выключна меркаваньне аўтара

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international