Азнаямленчы візыт па свабодзе асацыяцыяў

2014 2014-08-27T10:48:04+0300 2014-08-27T10:49:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lawtrend_assambleia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі запрашаюць да ўдзелу ў візыце ў Вільню і Будапэшт для азнаямленьня з сучаснымі стандартамі свабоды асацыяцыяў і прававымі ўмовамі дзейнасьці некамэрцыйных арганізацыяў. Візыт адбудзецца 23—30 кастрычніка 2014 году.

Віленская частка праграмы (2 дні) адбудзецца на базе Інстытута права НДА — вядучага літоўскага дасьледчага ды кансультацыйнага цэнтра па прававым рэгуляваньні грамадзянскай супольнасьці. У Будапэшце (6 дзён) прымаючым бокам выступае Эўрапейскі цэнтар некамэрцыйнага права — вядучая ў Эўропе інстытуцыя ў справе права некамэрцыйных арганізацыяў.

Праграма візыту ўключае ў сябе азнаямленьне з актуальнай сытуацыяй прававога рэгуляваньня дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў у Цэнтральнай Эўропе, эўрапейскімі стандартамі свабоды асацыяцыяў, стасункамі паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасьцю, практыкай рэформаў у азначаных сфэрах. Заплянаваныя сустрэчы зь юрыстамі, якія практыкуюць у галіне некамэрцыйнага права.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацыяў, што дзейнічаюць у накірунку паляпшэньня прававых умоваў для дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў у Беларусі, юрысты ды іншыя спэцыялісты, якія практыкуюць у галіне прававога забесьпячэньня дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў, фондаў, іншых формаў НКА.

Праграма адкрытая для прадстаўнікоў арганізацыяў усіх сэктараў — недзяржаўнага, дзяржаўнага, камэрцыйнага.

Заяўкі на ўдзел у азнаямленчым візыце прымаюцца праз электронную форму. Дэдляйн для падачы заявак — 12 верасьня 2014 года.

Вынікі разгляду заявак будуць паведамленыя аплікантам не пазьней за 22 верасьня.

 

Прэсавая служба Асамблеі НДА

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international