Генсакратар АБСЕ: Асноўныя прынцыпы АБСЕ павінны быць абароненыя ва Украіне

2014 2014-08-26T13:20:45+0300 2014-08-26T13:20:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lamberto_zannier.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер

Генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер

Сепаратызм і змены ў межах павінны быць рашуча адхіленыя, а асноўныя прынцыпы АБСЕ мусяць выконвацца падчас крызісу ва Украіне, заявіў Генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер падчас Еўрапейскага форума, які прайшоў у Альпбаху ў мінулыя выходныя.

Падкрэсліваючы фундаментальную перакананасць АБСЕ ў павазе да межаў і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў, Заньер распавёў прысутным, што палітычны працэс павінен быць на першым месцы і што ключавой задачай у цяперашні час з’яўляецца спроба дамагчыся спынення агню. Ён нагадаў ім пра прынцыпы АБСЕ, выкладзеныя у Хельсінкскім заключным акце 1975 года і наступных тэкстах, якія сталі асновай для еўрапейскай бяспекі і супрацоўніцтва.

Ён падкрэсліў важнасць дыялогу і, у гэтым кантэксце, ролю трохбаковай кантактнай групы, якая ўключая Расію, Украіну і АБСЕ. Ён дадаў, што моцная абарона меншасцяў і іх уключэнне ў палітычны працэс маюць важнае значэнне для дасягнення ўстойлівага міру ў шматнацыянальным грамадстве: АБСЕ, і ў прыватнасці яе Вярхоўны камісар па справах нацыянальных меншасцяў, могуць адыграць важную ролю ў дасягненні гэтай мэты ва Украіне.

Неабходная гуманітарная дапамога, падкрэсліў ён, але пры ўмове, што прымаючая краіна дасць згоду, і што яна будзе узгодненая ў межах адпаведных міжнародных арганізацый, такіх як Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international