viasna on patreon

У Гомелі затрыманы грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі

2014 2014-08-25T23:29:55+0300 2014-08-25T23:29:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukoyski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Жукоўскі

Канстанцін Жукоўскі

У Гомелі 25 жніўня каля 18.00 быў затрыманы грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі. Прычым затрыманне адбылося ва ўласным прыватным двары дома актывіста, а ў аддзел яго забралі супрацоўнікі міліцыі, якіх ён сам жа і выклікаў. Канфлікт пачаўся з таго, што Кастусь Жукоўскі, прыехаўшы дахаты, не здолеў трапіць у свой двор – дарогу перагарадзілі грузавікі з будоўлі па суседству. Кіроўцы грузавіка, які працуе на будоўлі шматкватэрнага дома, не было ў кабіне. Раней і жонка актывіста прасіла прыбраць грузавікі, каб трапіць дахаты, але яе просьбу не прынялі да ўвагі. Актывіст быў вымушаны выклікаць міліцыю. На выклік прыехалі супрацоўнікі ДАІ і АМАП. Міліцыянеры прапанавалі Кастусю Жукоўскаму прайсці ў службовы аўтамабіль, той адмовіўся. Тады ў яго міліцыянеры ўзялі паглядзець пашпарт, і не аддалі, зноў патрабуючы, каб ён прайшоў у службовую машыну.

Канфлікт перамясціўся ў двор жыхара Гомеля. Міліцыя выцягвала Кастуся Жукоўскага з яго аўтамабіля. Усё-такі супрацоўнікі АМАП затрымалі актывіста і адвезлі ў Цэнтральны РАУС. Ён паспеў паведаміць па тэлефоне, што на яго складаюць пратакол за брудную лаянку. Відавочна, заўтра, 26 жніўня будзе суд.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства