Адвакат атрымала дазвол на сустрэчу з палітвязьнем Васілём Парфянковым

2014 2014-08-24T09:44:00+0300 2014-08-25T09:45:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-3.jpg
Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Адвакат, якая трывала дапамагае палітвязьню Васілю Парфянкову, атрымала дазвол на спатканьне зь ім ў горацкай калёніі і неўзабаве выпраўляецца на сустрэчу. Атрымаць такі дазвол было складана.

«Ужо два месяцы ад Васіля Парфянкова няма зьвестак, а чаму, мы ня ведаем», — распавяла грамадзкая актывістка Вольга Мікалайчык.

«Паедзе да яго адвакат і высьветліць, чаму гэтак і чым можна дапамагчы. Гэта зьдзек, што не выпускаюць ад яго лісты ўжо 2 месяцы. Мала таго, што сядзіць ў адзіночцы, дык яшчэ і інфармацыйная ізаляцыя».

Былы вязень Плошчы Васіль Парфянкоў асуджаны на год калёніі строгага рэжыму за тое, што парушыў правілы прэвэнтыўнага нагляду. Гэты нагляд быў усталяваны за Парфянковым пасьля некалькіх затрыманняў на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі. Адбывае пакараньне Парфянкоў у калёніі ў Горках, дзе яго некалькі разоў каралі карцэрам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international