viasna on patreon

Баранавічы: гарвыканкам падманвае адносна прычын забароны пікета

2014 2014-08-24T17:05:54+0300 2014-08-24T17:06:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siargej-goushaa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша.

Сяргей Гоўша.

Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў адказ з Баранавіцкага гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні Дзмітрыя Касцюкевіча на свой ліст, у якім прасіў паведаміць прычыну забароны пікету запланаванага на 27 ліпеня. Чыноўнік паведамляе, што пікет, прымеркаваны да дня прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці 27 ліпеня быў забаронены таму, што заяўнік не прадставіў своечасова копіі дамоў з гарадскім аддзелам унутраных спраў, паліклінікай і “Спецаўтабазай” па абслугоўванні запланаванага пікета.

– Гэта не так. Мы фактычна за месяц падалі заяву аб правядзенні пікета 27 ліпеня, а трошкі пазней падалі і копіі дамоў з гарадскімі дзяржаўнымі структурамі па абслугоўванні нашага мерапрыемства, бо патрэбен вялікі час, каб абысці ўсе неабходныя кабінеты і заключыць такія дамовы. Але мы своечасова за 15 дней да запланаванага пікета прадставілі ў гарвыканкам неабходныя дакументы, і ў гарадской улады не было законных падстаў, каб забараніць нам масавае мерапрыемства, – адзначыў грамадскі актывіст Сяргей Гоўша.

Праваабаронца мае намер скардзіцца ў Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт на дзеянні гарвыканкама.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства