Даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі затрыманы на мяжы

2014 2014-08-22T10:58:31+0300 2014-08-22T10:58:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hulakalieh0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак

Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак

Даклад The Equal Rights Trust і Беларускага Хельсінкскага Камітэта затрыманы на мяжы і правяраецца аддзелам кантрабанды. Разам з тым праваабаронцы атрымалі ліст з Адміністрацыі Прэзідэнта пра тое, што інфармацыя, выкладзеная ў дакладзе, "прынятая да ведама".

Сумесны даклад брытанскіх і беларускіх праваабаронцаў "За паўгадзіны да вясны: даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі", надрукаваны ў Вялікабрытаніі ды дасланы поштай у Беларусь, быў затрыманы мытняй аэрапорта "Мінск-2".

Цяпер грамадскае аб'яднанне мае папярэдні акт надгляду некамерцыйнага грузу: прэтэнзій да яго няма, але груз перададзены для экспертызы ў аддзел кантрабанды. Пра што гэтая экспертыза, мытнікі не паведамляюць, але тэрміны праверкі ўжо паспелі працягнуць - да 31 жніўня.

Адзначым, што першая партыя такіх жа кніг прыйшла ў Беларусь у ліпені і прайшла мытную праверку без аніякіх пытанняў.

Старшыня БХК Алег Гулак: "Нас не праінфармавалі пра тое, якія пытанні пастаўленыя на разгляд экспертаў, таму накіравалі адпаведны запыт на мытню. Практыка дае падставы баяцца таго, што надта пільныя служакі могуць стварыць праблему на пустым месцы. Пры вялікім жаданні заўжды знойдзецца заўзяты "вучоны" недавучка, які народзіць такую экспертызу, што пасля ўсе не будуць ведаць, як гэта расхлёбваць...
Нашае даследванне разлічанае ў першую чаргу на адмыслоўцаў, на людзей, якія прымаюць рашэнні. Мы ўжо накіравалі скаргу ва ўсе зацікаўленыя міністэрствы, Мінюст, Генеральную пракуратуру, Камітэт дзяржбяспекі... І мы ведаем, што з дакладам працуюць, што ён карысны".

Даклад "За паўгадзіны да вясны: даклад аб дыскрымінацыі і няроўнасці ў Беларусі", падрыхтаваны The Equal Rights Trust (ERT) у партнёрстве з Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, з'яўляецца першай усеабдымнай справаздачай аб дыскрымінацыі і няроўнасці на ўсіх падставах і ва ўсіх сферах жыцця ў Беларусі. Ён грунтуецца на шырокіх палявых даследваннях, інтэрв'ю, фокус-группах і сур'ёзным аналізе заканадаўства і палітыкі. Даклад таксама дае шэраг дэтальных рэкамендацый беларускім уладам, якія датычацца неабходных рэформаў у заканадаўстве, палітыцы і практыцы па забяспячэнні роўнасці і недыскрымінацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international