2-га кастрычніка міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч падпісаў загад аб прыпыненні тэрмінам да 3 месяцаў недзяржаўнай “Новой газеты Сморгони”.

2003 2003-10-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
Пра прыпыненне свайго выдання заснавальнік Рамуальд Улан даведаўся ад кіраўніцтва мінскай друкарні “Светач”. 2-га кастрычніка пасля таго, як прадпрыемства прыняло ў друк чарговы нумар газеты, з Міністэрства інфармацыі паступіла вуснае распараджэнне спыніць выпуск выдання.
Віктар Гурэцкі - начальнік аддзела рэгістрацыі міністэрства - пацвердзіў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў" інфармацыю аб прыпыненні газеты. Ён кажа, што пасля 3-га лютага, калі Р. Улан быў пазбаўлены права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, “газета выпускаецца суб’ектамі, якія не маюць у статутах гэтага віду дзейнасці”. В. Гурэцкі патлумачыў, што Р. Улан павінен заключыць дамову з юрыдычнай асобай, якая мае права займацца выпускам друкаваных выданняў, і ўтварыць рэдакцыю. Кіраўнік аддзелу рэгістрацыі запэўніў, што загад аб прыпыненні “Новой газеты Сморгони” будзе дзейнічаць, пакуль Р. Улан не створыць рэдакцыю, але “не больш за тры месяцы”.
Сам заснавальнік спадзяецца, што здолее хутка вырашыць праблему, “калі гаворка ідзе толькі пра стварэнне рэдакцыі”. “Мне здаецца, што мы - як балючы нарыў для мясцовай улады, і яны спрабуюць нас “даціснуць”, - кажа Р. Улан.
Нагадаем: 3-га лютага 2003 г. Гродзенскі абласны гаспадарчы суд пазбавіў Р. Улана рэгістрацыі прыватнага прадпрымальніка на падставе невыканання нормаў пажарнай бяспекі і парушэнняў працоўнага і падаткавага заканадаўства. Сп. Улан у пошуках новага выдаўца заключыў дамову з унiтарным прыватным прадпрыемствам “Фермерская гаспадарка "Колас". Пасля двух месяцаў супрацоўніцтва раённы суд прызнаў дзейнасць “Коласа” незаконнай і аштрафаваў прадпрыемства. Пасля гэтага сп. Улан знайшоў новага выдаўца – Лідскую суполку Таварыства беларускай мовы, а яшчэ праз нейкі час заключыў дамову з новым выдаўцом – прадпрымальнікам у Смаргоні.
"Новая газета Сморгони" выдаецца з 1996 года. З 1998 і да лютага 2003 г. яе наклад стала перавышаў наклад мясцовага дзяржаўнага выдання “Светлы шлях”. У 2001 годзе Р. Улан распачаў кампанію рэгістрацыі яшчэ дзвюх рэгіянальных газет - "Новой газеты Ошмян" и "Новой газеты Островца". Аднак райвыканкам не даў згоды на размяшчэнне рэдакцый, нягледзячы на тое, што абласны гаспадарчы суд двойчы прызнаваў незаконнасць гэтых дзеянняў. Пасля гэтага ў рэдакцыі распачаліся праверкі дзяржаўных службаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international