Міліцыя прызнала невінаватымі жыхара Гомеля, які напаў на дом Кастуся Жукоўскага з-за ўкраінскага сцягу на даху

2014 2014-08-20T17:01:56+0300 2014-08-20T17:01:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ukraine.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтральны РАУС Гомеля вынес чарговую пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факту нападу на дом грамадскага актывіста Кастуся Жукоўскага. Нагадаем, 2 траўня на яго дом напалі невядомыя, візуальна п'яныя, з-за ўзнятага ў знак салідарнасці з брацкім народам украінскага сцягу. Адзін з нападнікаў лаяўся матам, абражаў гаспадара дома, пагражаў яму фізічнай расправай, а таксама называў украінскі сцяг «анучай». «Крычаў ён пра «фашыстаў-бандэраўцаў», «дзяды ваявалі», абражаў украінскія і беларускія ўлады і кідаўся ў бойку, пагражаў мяне забіць. Потым зламаў замок у брамцы, бо вельмі намагаўся прарвацца ў мой двор, каб «разабрацца» са мной», - патлумачыў Кастусь Жукоўскі. Ён выклікаў міліцыю. Нават пры з'яўленні міліцыі п'яная кампанія працягвала несці лухту з бруднай лаянкай пра «фашыстаў» і «бандэраўцаў». «Міліцыянты не рэагавалі, нягледзячы на мае патрабаванні прыняць меры да парушальнікаў парадку, затрымаць іх і пачаць следчыя дзеянні. Потым міліцыянты паведамілі мне, што паедзем усе разам у аддзел, на маё патрабаванне зняць адбіткі ботаў з брамкі, апісаць адзенне і абутак злачынцы, каб было прасцей даказаць віну нападнікаў – міліцыянт сказаў мне, маўляў, ідзіце дахаты і не правакуйце», - дадаў актывіст.

3 траўня ён падаў заяву ў Цэнтральны РАУС Гомеля, дзе прасіў прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Ужо 8 траўня Цэнтральны РАУС вынес пастанову аб адмове ў узбуджэнні крымінальнай справы. Кастусь Жукоўскі падаў скаргу ў пракуратуру Гомеля. Пракуратура 16 чэрвеня адмяніла пастанову міліцыі і запатрабавала аднаўлення праверкі, паставіўшы перад міліцыяй шэраг пытанняў, патрабуючых адказаў. Тым не менш, днямі актывіст зноў атрымаў адказ з Цэнтральнага РАУС, што ў дзеяннях нападніка на яго дом няма складу ні злачынства, ні адміністрацыйнага правапарушэння. Да такіх высноваў прыйшла міліцыя, апытаўшы жыхара абласнога цэнтру, які напаў на дом. Так, грамадзянін даў такія паказанні: 2 траўня гуляў па вуліцы Кніжнай, убачыў на адным з дамоў бел-чырвона-белы і жоўта-блакітны сцяг. Вырашыў спытаць у гаспадара дома: з якой мэтай той вывесіў такія сцягі? Таму ветліва пастукаў у брамку і задаў сваё пытанне. Брудна не лаяўся, гаспадара дома не абражаў, брамку не ламаў, толькі сказаў, што «ганарыцца тым, што жыве ў Беларусі».

Кастусь Жукоўскі мае намер звярнуцца да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі – каб прасіць дапамагчы прыцягнуць да адказнасці злачынцаў, якія здзекуюцца з украінскіх нацыянальных сімвалаў, а людзей за падтрымку ўкраінскага народа ў цяжкі для іх час абзываюць фашыстамі і нацыстамі. «Мой выпадак, ды і іншыя падобныя ў Беларусі сведчаць, што словы аб падтрымцы Украіны з боку беларускіх чыноўнікаў разыходзяцца са справамі», - рэзюмаваў актывіст.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international