Павіншуйма Мікалая Дзядка з Днём народзінаў!

2014 2014-08-20T10:18:54+0300 2014-08-25T09:35:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dziadok-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

У суботу, 23 жніўня, дзень народзінаў адзначыць палітзняволены Мікалай Дзядок, які адбывае пакаранне ў Магілёўская турме №4. Яму спаўняецца 26 год, з якіх амаль чатыры гады ён правёў за кратамі.

 

Мікалаю Дзядку можна даслаць віншавальную паштоўку, альбо тэлеграму са словамі падтрымкі і цёплымі пажаданнямі на адрас: 212011 г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4

***

Мікалай Дзядок нарадзіўся 23 жніўня 1988 года ў Брагіне на Гомельшчыне. Пасля школы скончыў юрыдычны каледж БДУ. На момант арышту быў студэнтам 2-га курсу завочнага аддзяленьня праграмы “Паліталогія і еўрапейскія даследаванні” Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту.

Быў затрыманы 3 верасня 2010 году як падазраваны па справе аб “нападзе на амбасаду Расейскай Фэдэрацыі”,а затым як падазраваны па справе “аб нападзе на аддзяленьне “Беларусбанку”. 24 верасьня 2010 г., фактычна адбыўшы больш за 20 сутак пад арыштам, Мікалай Дзядок быў абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі каля Генштабу Беларусі, і 1 кастрычніка яму было прад’яўленае абвінавачаньне па артыкуле 339 ч. 2 — “хуліганства”.

27 траўня 2011 г. у Заводзкім судзе гораду Менску судзьдзя Жанна Хвайніцкая вынесла Мікалаю Дзядку прысуд — 4,5 гады пазбаўленьня волі (г.зв “справа анархістаў”).

Рашэньнем суду ад 5 снежня 2012 г. умовы адбыцця пакараньня былі змененыя на больш жорсткія, ён быў пераведзены з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 г. Магілёва.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international