ЕСПЧ пра Расею: трымаць падсудных у клетцы - незаконна

2014 2014-08-20T09:28:19+0300 2014-08-20T09:28:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/espch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Еўрапейскі суд па правах чалавека

Еўрапейскі суд па правах чалавека

Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) у Страсбургу палічыў, што публічнае ўтрыманне падсудных у клетцы падрывае іх рэпутацыю і прэзумпцыю невінаватасці

Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў незаконнай расійскую практыку ўтрымання падсудных падчас судовага разбору ў клетках. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным па выніках разгляду справы "Свінарэнка і Сляднёў супраць Расіі".  Пра гэта  паведамляе  сайт BBC 

"Суд пастанавіў, што ўтрыманне заяўнікаў у металічнай клетцы падчас судовага разбіральніцтва па іх справе з'яўлялася зневажаючым iх годнасць абыходжаннем, якое не магло быць апраўдана ніякімі меркаваннямі. Такоеабыходжанне само па сабе зневажае чалавечую годнасць у парушэнне артыкула 3", - паведамілі ў Страсбургскім судзе. Як адзначаюць у Страсбургу, дзеючы парадак рэгулюецца "неапублікаваным міністэрскім загадам".

У сувязі з парушэннем правоў падсудных ЕСПЧ абавязаў Расею выплаціць заяўнікам кампенсацыю ў памеры 10 тыс. еўра за прычыненую маральную шкоду.

Акрамя таго, дзяржава павінна пакрыць судовыя выдаткі Аляксандру Свінарэнка ў памеры 2 тыс. еўра, а Валянціну Сляднёву - у памеры 4 тыс.

У прыватнасці ЕСПЧ палічыў, што “той факт, што заяўнікі былі падвергнутыя змяшчэнню ў клетцу публічна, павінна было падарваць іх рэпутацыю і выклікаць у іх пакуты і пачуцці прыніжэньня, бездапаможнасці, страху і непаўнавартаснасці". Больш за тое, заяўнікі павінны былі адчуваць аб'ектыўна абгрунтаваныя асцярогі, што іх выстаўленне ў клетцы перад судом сфарміруе ў суддзяў меркаванне аб тым, што заяўнікі небяспечныя, і тым самым будзе падарваная прэзумпцыя невінаватасці ", - адзначылі ў ЕСПЧ.

Падобнае абыходжанне з падсуднымі з'яўляецца стандартнай практыкай не толькі ў Расіі, аднак і ў Беларусі: калі для абвінавачанага абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, на ўсіх пасяджэннях суда чалавек будзе знаходзіцца за кратамі. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international