У Магілёве адносна незалежных журналістаў Алеся Буракова і Міхася Аршынскага распачаты адміністрацыйныя разбіральніцтвы

2014 2014-08-19T13:05:12+0300 2014-08-19T13:05:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Іх абвінавачваюць у супрацоўніцтве з замежнымі СМІ, якія не маюць акрэдытацыі на тэрыторыі Беларусі.

-         Учора, 18 жніўня, старэйшы ўчастковы маёр Руслан Марозаў выклікаў мяне ў пастарунак па вуліцы Будаўнікоў для апытання, якое датычылася таго, што ў кастрычніку 2013 года на тэлеканале “БелСат” з’явіўся рэпартаж пра магілёўскія трушчобы і пра тое, як у іх дагэтуль жывуць людзі, - распавядае Алесь Буракоў.

Адносна статуса Алеся Буракова ён паведаміў, што ён у пастарунку знаходзіцца як асоба, адносна якой распачата адміністрацыйнае разбіральніцтва.

Са слоў маёра Марозава, справу яму спусцілі з КДБ, і ён павінен у ёй разабрацца і адрэагаваць на верагоднае правапарушэнне.

-         У міліцыянта на СД-дыску было запісана некалькі рэпартажаў пра Магілёў, якія паказваў тэлеканал “БелСат”. Адзін з іх датычыўся магілёўскіх трушчоб. Супрацоўнік КДБ, які займаўся гэтай справай, праводзіў аператыўна-вышуковае мерапрыемства з мэтай устанаўлення асобы, якая займалася здымкамі гэтых рэпартажаў. Ён паказваў тры фотаздымкі, адзін з якіх быў мой, героям рэпартажа, і яны павінны былі мяне пазнаць. Вось нехта нібыта мяне і пазнаў, - працягвае Алесь Буракоў.

Незалежны журналіст адзначае, што з тэлеканалам “БелСат” ён не супрацоўнічае, а адкуль з’явіліся гэтыя рэпартажы – не ўяўляе. Больш таго, Алесь Буракоў з 2009 года неўяздны ў Польшчу, бо меў канфлікт са сваімі былымі працадаўцамі з “Радыё Рацыя”, і яму праз гэта анулявалі візу.

Трэба адзначыць, што адміністрацыйная адказнасць наступае з моманту здзяйснення правапарушэння. Прыцягнуць да адказнасці за падобнае правапарушэнне можна цягам двух месяцаў, і калі лічыць, што рэпартаж быў паказаны па тэлеканалу “БелСат” у кастрычніку мінулага года, то ўсе тэрміны ўжо даўно выйшлі. Алесь Буракоў адзначае, што, верагодна, КДБ вырашыла нагадаць пра сябе напярэдадні маючых адбыцца ў 2015 годзе прэзідэнцкіх выбараў.   

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international