Дунья Міятавіч заклікала ўлады Крыма спыніць запалохванне журналістаў

2014 2014-08-18T18:48:12+0300 2014-08-18T18:48:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mijatavich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Дунья Міятавіч

Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Дунья Міятавіч

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч 18 жніўня выказала занепакоенасць з нагоды пагаршэння сітуацыі ў сферы СМІ ў Крыме.

Яе выказванне выклікана тым, што фактычныя ўлады Крыма прынялі рашэнне аб забароне на ўезд на паўвостраў у дачыненні да журналіста Ісмета Юкселя.

9 жніўня Ісмету Юкселю, генеральнаму каардынатару інфармацыйнага агенцтва QHA і супрацоўніку турэцкага тэлеканала TRT, быў забаронены ўезд у Крым на працягу пяці гадоў. Улады не патлумачылі прычыны забароны.

"Я заклікаю ўлады Крыма спыніць запалохванне прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і ўстрымлівацца ад задушэння крытычных галасоў", — заявіла Міятавіч. "Такія адвольныя і абмежавальныя захады нельга трываць, паколькі яны ўплываюць на свабодны распаўсюд інфармацыі і свабоду СМІ".

Раней у гэтым месяцы Міятавіч асудзіла захоп маёмасці кампаніі “Чарнаморская” - найбуйнейшай незалежнай вяшчальнай кампаніі на Крымскім паўвостраве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international