Кіруючыя прынцыпы БДІПЧ АБСЕ па праваабаронцах: Час для рэальнага ажыццяўлення ва ўсім рэгіёне АБСЕ і па-за яго межамі

2014 2014-08-18T23:13:00+0300 2014-12-10T16:35:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), вітае стварэнне Кіруючых прынцыпаў па абароне праваабаронцаў, якія былі прадстаўлены Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) 10 чэрвеня 2014 года ў межах старшынства Швейцарыі ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў Берне, і заклікае да сапраўднай іх рэалізацыі ўсімі дзяржавамі-ўдзельніцамі АБСЕ.

Кіруючыя прынцыпы БДІПЧ АБСЕ па праваабаронцах уяўляюць звод рэкамендацый, заснаваных на існуючым міжнародным і рэгіянальным заканадаўстве, нормах і метадах. Яны заклікаюць дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ стварыць механізмы абароны праваабаронцаў як на сваёй тэрыторыі, такі ў трэціх краінах праз свае дыпламатычныя прадстаўніцтвы.

Той факт, што 57 дзяржаў АБСЕ абавязаныя рэалізаваць гэты тэкст падобным чынам, з’яўляецца найлепшым адказам на памылковыя аргументы шэрагу краінаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі са спасылкай на так званае “замежнае ўмяшанне ва ўнутраныя справы” ў адносінах да абароны праваабаронцаў. Яны таксама з’яўляюцца значным прагрэсам у абароне праваабаронцаў у межах Еўрапейскага саюза, паколькі таксама датычаць усіх краінаў-сяброў ЕС на нацыянальным узроўні, у той час як ужо існуючыя прынцыпы ЕС аб праваабаронцах прымяняліся толькі да краінаў, якія не з’яўляюцца сябрамі ЕС.

Абсерваторыя лічыць, што гэтыя прынцыпы павінны пракласці шлях для развіцця механізму абароны праваабаронцаў на ўзроўні АБСЕ, які будзе адказваць за маніторынг выканання гэтых абавязальніцтваў.

Абсерваторыя паспрыяла распрацоўцы гэтага дакумента праз удзел у Кансультатыўнай групе БДІПЧ АБСЕ па гэтым пытанні і распаўсюдзіла дакумент з выкладаннем пазіцыі з наборам рэкамендацый (даступны на сайтах FIDH і OMCT) у самым пачатку гэтага працэсу ў 2013 годзе. Шэраг сяброў і партнёрскіх арганізацый FIDH і OMCT таксама прадаставілі свае кансультацыі цягам перыяду распрацоўкі праекта.

 

Тэкст дакумента на расейскай мове

 

"Руководящие принципы по защите правозащитников"

 

Таксама па тэме:

“Кіруючыя прынцыпы абароны праваабаронцаў”: спрыяць і не перашкаджаць законнай дзейнасці праваабаронцаў

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international