Падтрымайце праваабаронцу Інтыгама Аліева!

2014 2014-08-18T11:45:05+0300 2014-08-22T10:01:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/intyham_alijeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інтыгам Аліеў, кіраўнік Таварыства прававой асветы (Азербайджан)

Інтыгам Аліеў, кіраўнік Таварыства прававой асветы (Азербайджан)

Міжнародны эксперт у галіне правоў чалавека і кіраўнік Таварыства прававой асветы, які знаходзіцца пад арыштам у Азербайджане, з'яўляецца намінантам конкурсу "Герой Каўказа-2013".

У ліку намінантаў чацвертага этапу - сем прадстаўнікоў Паўднёвага Каўказа з Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Нагорнага Карабаха і Паўднёвай Асетыі.

Кожны з нас можа прадэманстраваць сваю салідарнасць з праваабаронцам,  якія праследуюцца па палітычных матывах, прагаласаваўшы за яго на сайце інтэрнэт-выдання «Каўказскі вузел».

Аддаць свой ​​голас можна да 20 жніўня!

Дзякуем за ваш удзел і падтрымку!

Нагадаем, аўтарытэтны азербайджанскі праваабаронца быў затрыманы ў Баку 8 жніўня і ўзяты пад арышт на тры месяцы па абвінавачваннях, прад'яўленых раней шэрагу іншых праваабаронцаў з незарэгістраваных НДА, - ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і незаконным прадпрымальніцтве. Таварыства прававой асветы, якое ён узначальвае, займалася аказаннем прававой дапамогі грамадзянам, у тым ліку ў падрыхтоўцы зваротаў у Еўрапейскі суд па правах чалавека. Арганізацыя таксама вяла адукацыйныя праграмы для маладых юрыстаў, многія з якіх пасля сталі адвакатамі і абаранялі правы палітвязняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international