Палітвязню Васьковічу забараняюць чытаць раман Джорджа Оруэла „1984″

2014 2014-08-18T10:06:40+0300 2014-08-18T10:06:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Палітычнаму зняволенаму Яўгену Васьковічу, які ўтрымліваецца ў турме №4 Магілёва, забараняюць перадаваць кнігі. Пра гэта паведаміў актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Пракаповіч. Сярод кніг таксама антыўтопія пра таталітарызм Джорджа Оруэла „1984″ на англійскай мове:

- Тры кнігі для вывучэння англійскай мовы, якія прасіў перадаць палітвязень – два дапаможнікі, а таксама адаптаваны раман Джорджа Оруэла “1984”, прыйшлі назад з пазнакай “Недазволеныя ўкладанні”. Пры гэта паведаміла маці палітвязня. За апошнія некалькі месяцаў родныя і сябры Яўгена Васьковіча некалькі разоў рознымі шляхамі перадаць яму кнігі, але ўсё марна.

Яўген Васьковіч асуджаны на сем гадоў пазбаўлення волі за тое, што ў знак пратэсту супраць палітычных рэпрэсій кінуў бутэльку з так званым кактэйлем Молатава на ганак бабруйскага КДБ.

У час знаходжання ў няволі падвяргаўся моцнаму ціску, у тым ліку з мэтай прымусіць яго напісаць прашэнне аб памілаванні. Некалькі дзясяткаў разоў змяшчаўся ў штрафны ізалятар, дзе правёў амаль 250 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international