Новая спроба рэгістрацыі аб'яднання “Спадчына”

2014 2014-08-18T09:42:29+0300 2014-08-18T09:42:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spadchyna-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія і лідзкія актывісты аднавілі спробу зарэгістраваць грамадзкае культурна-асьветніцкае аб’яднаньне “Спадчына”.

Пасьля правядзеньня ўстаноўчага сходу, прадстаўнікі аргкамітэту па стварэньні арганізацыі падалі неабходныя дакумэнты ва Ўпраўленьне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму.

Мэта аб’яднаньня спрыяць захаваньню роднай мовы, набыткаў продкаў, культурных традыцыяў, таму назва “Спадчына” абраная не выпадкова.

Сяргей Трафімчык, ініцыятар стварэньня аб’яднаньня, спадзяецца на рэгістрацыю арганізацыі, бо ў заснавальнікаў “Спадчыны” шмат ідэяў і напрацовак:

— Людзі хочуць працаваць, і хочуць працаваць легальна. Не хавацца, не хвалявацца за артыкул 193.1 КК РБ, які прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

У мінулы раз грамадзяне спрабавалі зарэгістраваць “Спадчыну” як гарадзкую арганізацыю, гэтым разам як раённую. Па словах спадара Трафімчыка, цягам апошніх пяці гадоў актывісты значна пашырылі кола сваіх знаёмых і аднадумцаў, таму абралі новы фармат, каб дзейнічаць ня толькі ў Бярозаўцы, але на тэрыторыі ўсяго Лідзкага раёну.

Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму ў 2009 годзе ўжо адмаўляла ў рэгістрацыі грамадзкаму культурна-асьветніцкаму аб’яднаньню “Спадчына”. Асноўная падстава адмовы — некалькі хібаў, неадпаведнасьцяў у статуце арганізацыі. Праз суд адстаяць сваю пазыцыю актывістам не ўдалося.

Вынікі другой спробы рэгістрацыі арганізацыі “Спадчына” стануць вядомыя цягам месяца.

 

Прэсавая служба Асамблеі НДА

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international