Міліцыя праявіла пільную ўвагу да праведзенага ў Гомелі велашпацыру

2014 2014-08-17T22:38:38+0300 2014-08-17T22:38:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-rovary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі 16 жніўня прайшоў першы велашпацыр. Экскурсію па чатырох маршрутах арганізавалі праз сацыяльныя сеткі актывісты Гомельскай маладзёвай краязнаўчай грамадскай арганізацыі «Талака». На месца збору прыйшлі супрацоўнікі ДАІ і міліцыі, у якіх узнік шэраг пытанняў да ўдзельнікаў велаэкскурсіі. Міліцэйскага начальніка цікавіла – ці атрымалі дазвол веласіпедысты на катанне па горадзе ў складзе «арганізаванай калоны», хто з'яўляецца арганізатарам, куды збіраюцца ехаць маладыя людзі і дзе потым будуць сустракацца. У некаторых удзельнікаў экскурсіі праверылі пашпарты. Міліцыянер даводзіў, што маладыя людзі не маюць права вось так сабрацца і паехаць катацца па Гомелю – трэба мець дазвол з гарвыканкаму, а калону веласіпедаў абазначыць сцяжкамі і гэтак далей. У выніку ўсё жудзельнікі велашпацыру здолелі выехаць на чатырох запланаваных маршрутах – на капішча радзімічаў, стайні графа Паскевіча, суднарамонтны завод і па месцах гарадскіх легендаў у цэнтры Гомеля.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international