Жанчыны, зьбітыя падчас гвалтоўнага затрыманьня старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднаньня “Персьпектыва” Анатоля Шумчанкі, падалі скаргу на дзеяньні міліцыі у пракуратуру Ленінскага раёну г.Мінска.

2003 2003-10-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 кастрычніка перад Гаспадарчым судом г.Мінска адбылося гвалтоўнае затрыманьне старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднаньня “Персьпектыва” Анатоля Шумчанкі. У ходзе затрыманьня ўзьнікла сапраўдная бойка, падчас яе пацярпелі жанчыны, якія спрабавалі абараніць А.Шумчанку. 2 кастрычніка жанчыны накіравалі скаргу ў пракуратуру Ленінскага раёну г.Мінску на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Фрагмент скаргі Жыхаравай Алены: “01.10.2003 каля 10.30 у раёне Гаспадарчага суда г.Мінска на мяне быў зьдзейсьнены напад двума невядомымі мне асобамі. Дадзеныя асобы каля будынку суда праводзілі затрыманьне знаёмага мне Анатоля Шумчанкі. Гэтыя людзі не мелі знакаў адрозьненьня, якія давалі падставы лічыць іх супрацоўнікамі міліцыі. Я зьвярнулася да гэтых асобаў з просьбай прадставіцца і патлумачыць, на якой падставе яны напалі на Шумчанку і спрабуюць яго затрымаць. Пасьля маіх пытаньняў адзін з невядомых асобаў нанёс мне ўдар у сьпіну, а затым, вывіхнуў правую руку. Схапіў за каўнер курткі і кінуў на асфальт. Пры падзеньня я вывіхнула нагу і атрымала шматлікія траўмы. Пасьля падзеньня я паспрабавала ўстаць, але асобы, якія наносілі мне ўдары, зноў вывернулі мне руку і кінулі на асфальт. У гэты момант на дадзеным участку асфальта праходзілі рамонтныя працы, а менавіта: знаходзіліся кавалкі бітага асфальта і вырытыя катлаваны, якія не былі агароджаныя. У выніку падзеньня я зноў атрымала шматлікія траўмы сьпіны. Тыя ж асобы зьбівалі і іншых жанчын, якія знаходзіліся побач. У працэсе нападу мне былі нанесеныя фізічныя і маральныя пакуты. А таксама сапсаваныя мае асабістыя рэчы. Дадзены факт быў запісаны на відэакасету, якую ў працэсе разьбіральніцтва па дадзенай скарзе я прадстаўлю ў пракурату. На падставе вышэйсказанага і кіруючыся арт.168 КПК Рэспкблікі Белаурсь прашу: 1)Правесьці праверку па дадзенай скарзе;2)даць накіраваньне на правядзеньне медыцынскага асьведчаньня факта нанясеньня траўм;3)даць ацэнку дзеяньням асобаў, якія праводзілі затрыманьне Шумчанка і зьбіцьцё жанчын;4)узбудзіць па дадзеным факце крымінальную скаргу”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international