У Бярозе плануюць пікет з нагоды юрыдычнага замацавання незалежнасці Беларусі

2014 2014-08-12T16:13:15+0300 2014-08-12T16:13:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/25-zniunia-nezaleznasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяву на пікет, выканаўшы ўсе патрабаванні паводле рашэння райвыканкама. Адначасова з заявай падалі копіі дамоваў з ЖКГ, бальніцай і адказ з міліцыі, што да іх павінен звяртацца сам райвыканкам наконт аховы правапарадку на пікеце.

Пікет запланаваны на 25 жніўня. Мяркуемая колькасць удзельнікаў -- 10 чалавек у дазволеным уладамі месцы. Мэта пікету: адзначыць гістарычны момант, калі Дэкларацыя пра суверэнітэт БССР набыла статус канстытуцыйнага закону. Акрамя гэтага праваабаронцы хочуць выказаць пратэст супраць размяшчэння расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Белаврусі і салідарнасць з палітычнымі зняволенымі.

Амаль год бярозаўскі райвыканкам называе розныя прычыны, каб не дазволіць праводзіць праваабаронцам пікеты. І амаль год праваабаронцы змагаюцца ў прававым полі, каб дамагчыся выканання сваіх канстытуцыйных правоў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international