Лідэр "Альтэрнатывы" асуджаны на 10 сутак

2014 2014-08-12T13:53:54+0300 2014-08-12T14:37:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/korban.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Корбан

Алег Корбан

Лідар грамадскага аб’яднання “Альтэрнатыва” Алег Корбан асуджаны судом Фрунзенскага раёна Мінска на 10 сутак адміністратыўнага арышту. 

Па інфармацыі праваабаронцаў, яго затрыманне адбылося 12 жніўня, а 10-й раніцы, каля станцыі метро “Каменная горка”. У РУУС Фрунзенскага раёна Мінска на Корбана быў складзены пратакол за “дробнае хуліганства” – паводле артыкула 17.1 КаАП. 

Як распавёў актывіст “Альтэрнатывы” Ілля Дабратвор, які сёння пасля 14-суткавага арышту выйшаў з ЦІПу на Акрэсціна, Алег Корбан мусіў яго сустракаць. “Аднак, паколькі ён не прыйшоў да ЦІПу, я зразумеў, што штосьці тут не так”, - сказаў Дабратвор, які лічыць, што затрыманні актывістаў арганізацыі, якія пачасціліся ў апошнія месяцы, сведчаць пра мэтанакіраваны пераслед “Альтэрнатывы” за правядзенне кампаніі "За незалежную Беларусь".

Нагадаем, што Алег Корбан 4 ліпеня быў асуджаны да 10 сутак адміністратыўнага арышту – пасля прэвентыўнага затрымання, звязанага са святкаваннем у Мінску 3 ліпеня афіцыйнага дня незалежнасці. Актывіст "Альтэрнатывы" Ілля Дабратвор быў затрыманы 29 ліпеня і асуджаны да 14 сутак адміністратыўнага арышту. А іх паплечнік Алег Кераль быў затрыманы 5 жніўня, калі прынёс на Акрэсціна перадачу Дабратвору, і зараз адбывае 10-суткавы арышт.     

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international