Орша: за абразы і пагрозы рабочаму адміністрацыя адкажа ў судзе

2014 2014-08-12T07:27:05+0300 2014-08-12T07:27:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рабочым аршанскіх электрасетак часам даводзіцца працаваць па 13-16 гадзін у суткі. Аднак адпаведнай аплаты за сваю працу яны так і не бачаць, як і не бачаць за гэта дадатковых выходных. Акрамя таго, па надуманных прычынах іх пазбаўляюць прэмій, не аплочваюць усе рабочыя пуцёўкі і не даплочваюць за перазменку, якая штодня доўжыцца 30 хвілін.

Пра гэта распавёў рабочы РУП электраэнергетыкі “Віцебскэнерга” філіяла Аршанскія электрычныя сеткі Мікалай Прануза, які звярнуўся па прававую дапамогу на сацыяльны офіс кампаніі “Гавары праўду” у Магілёве.

 Мікалай Прануза паведаміў, што ў іх арганізацыі існуе некалькі табеляў – адзін для бухгалтэрыі, а другі для праверак, і таму колькасць неўлічанага працоўнага часу часам дасягае некалькіх дзён напрацягу паўгоддзя.

Шматлікія скаргі на адрас кіраўніцтва арганізацыі не далі ніякіх вынікаў. Не дапамагае адстаяць свае правы і дзяржаўны прафсаюз, які ў 2012 годдзе падтрымаў наймальніка і даў дазвол на тое, каб рабочым не даплачваць штодня 30 хвілін падчас перазменкі.

Сітуацыю каментуе юрыст Алена Барысава:

 -         Усе адказы на свае скаргі, якія атрымаў Мікалай Прануза, не адпавядаюць існуючаму заканадаўству. Паводле іх вынікае, што чалавек, які адпрацаваў цягам апошніх шасці месяцаў звышнормы, застаўся вінен арганізацыі 8 працоўных гадзін. Мною падрыхтавана скарга аб пераліку сверхурочных, а таксама раз’яздных КТС. Акрамя таго, была падрыхтавана скарга аб правядзенні атэстацыі працоўных месцаў атэстацыйный камісіяй.   

 14 жніўня адбудзецца суд, у якім рабочы будзе абараняць свой гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю і спрабаваць законным шляхам даказаць сваю правату.  Cправа ў тым, што прадстаўніца адміністрацыі філіяла Аршанскіх электрасетак з-за таго, што Мікалай Прануза пісаў скаргі на імя кіраўніцтва і спрабаваў абараніць свае працоўныя правы пачала абражаць яго і пагражала яму наступствамі за ягоную актыўнасць у прысутнасці іншых рабочых. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international