Пан Гі Мун заклікаў усе бакі да мірнага палітычнага рашэння канфлікту на ўсходзе Украіны

2014 2014-08-11T12:26:01+0300 2014-08-11T12:26:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ban_ki-moon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун глыбока занепакоены пагаршэннем гуманітарнай сітуацыі ў некаторых раёнах на ўсходзе Украіны. Паводле яго слоў, Арганізацыя Аб'яднаных Нацый гатовая прыйсці на дапамогу ўладам Украіны.

У заяве, з якой ад імя кіраўніка ААН выступіў яго прэс-сакратар, гаворыцца, што ў выніку баявых дзеянняў працягваюць гінуць невінаватыя людзі. Расце колькасць людзей, якія бягуць з рэгіёну. Для вяртання да нармальнага жыцця спатрэбіцца аднаўленне інфраструктуры, уключаючы водазабеспячэнне і паслугі ў галіне санітарыі.

«ААН і ключавыя гуманітарныя партнёры гатовыя аказаць садзейнічанне ўладам краіны ў задавальненні надзённых патрэбаў, - падкрэсліў Пан Гі Мун. - Арганізацыя актывізуе падрыхтоўчую працу з тым, каб, калі спатрэбіцца, падтрымаць гуманітарныя намаганні ўрада Украіны».

Пан Гі Мун працягвае ўважліва сачыць за сітуацыяй. «У выпадку далейшага пагаршэння гуманітарнага становішча або калі апынецца, што нацыянальных намаганняў недастаткова для задавальнення гуманітарных патрэбаў, ААН гатовая разгледзець дадатковыя меры па садзейнічанні», - адзначаецца ў яго заяве.

Паводле Генеральнага сакратара, на дадзены момант, у каардынацыі з міжнароднымі партнёрамі ўрад Украіны спраўляецца з сітуацыяй.

Кіраўнік ААН звярнуўся з заклікам да ўсіх бакоў падвоіць намаганні з тым, каб дасягнуць доўгатэрміновага мірнага палітычнага рашэння канфлікту на ўсходзе Украіны. Ён лічыць, што гэта - найбольш эфектыўны шлях выратавання жыццяў і прадухілення гуманітарнага крызісу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international