У ААН прадстаўлены даклад пра сітуацыю з правамі чалавека ва Украіне

2014 2014-08-08T19:17:00+0300 2014-08-11T12:18:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/un-council_ukraine.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пасяджэнне Савета бяспекі ААН па Украіне. Фота: un.org

Пасяджэнне Савета бяспекі ААН па Украіне. Фота: un.org

Кожны дзень ва Украіне гінуць або атрымліваюць раненні каля 50 чалавек. Пра гэта заявіў памочнік Генеральнага сакратара ААН Іван Шымановіч на пасяджэнні Савета бяспекі, прысвечаным сітуацыі ва Украіне. З дапамогай відэасувязі ён прадставіў сябрам Савета бяспекі даклад пра сітуацыю ў галіне правоў чалавека ў краіне, паведамляе Цэнтр навінаў ААН.

“У дакладзе апісваецца атмасфера страху і жаху, якая пануе ў раёнах, якія знаходзяцца пад кантролем узброеных групаў, - паведаміў памочнік Генеральнага сакратара. - Ёсць паведамленні пра такія парушэннях правоў чалавека як выкраданні, затрыманні, катаванні і пакаранні смерцю. Усё гэта паглыбляе грамадзянскае насельніцтва, якое і так знаходзіцца ў пастцы, у бездань страху”.

У дакладзе гаворыцца, што “некаторыя з асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у узброеных групаў, - гэта мясцовыя палітыкі, дзяржаўныя служачыя і супрацоўнікі мясцовых вуглездабыўных прадпрыемстваў. Большасць з іх - простыя грамадзяне, у тым ліку настаўнікі, журналісты, святары і студэнты”.  

Узброеныя групы часта патрабуюць выкуп з затрыманых, а з нядаўніх часоў прымушаюць іх рыць акопы або адпраўляюць ваяваць на перадавую. Узброеныя групы праводзяць паседжанні “ваенных трыбуналаў” і прысуджаюць людзей да смерці.

У гэтым жа дакладзе паведамляецца пра асобаў, затрыманых украінскімі ўзброенымі сіламі і пра некаторых грамадзянаў Украіны, якія, як мяркуецца, былі захопленыя і цяпер утрымліваюцца пад вартай у Расійскай Федэрацыі па розных абвінавачваннях.

У дакуменце адзначаецца, што ў ліпені ў адказ на дзеянні ўзброеных групаў украінскія ўлады сталі нарошчваць аперацыі па забеспячэнні бяспекі. У выніку на ўсходзе Украіны ідуць цяжкія баі, у тым ліку ў населеных пунктах, што прыводзіць да гібелі людзей і разбурэнняў інфраструктуры. Тысячы мясцовых жыхароў вымушаныя пакідаць свае дамы і  ратавацца ўцёкамі.

“Паведамленні пра далейшую актывізацыю баявых дзеянняў у Данецкай і Луганскай абласцях, пры якіх абодва бакі ўжываюць цяжкое ўзбраенне ў жылых раёнах, у прыватнасці, артылерыю, танкі, ракеты і рэактыўныя снарады, вельмі трывожныя”, - заявіла Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй, прадстаўляючы даклад.  

Наві Пілэй падкрэсліла, што абодва бакі павінны прадухіляць гібель і раненні людзей, і папярэдзіла, што дзеянні, якія прыводзяць да такіх наступстваў, “у залежнасці ад абставінаў могуць быць кваліфікаваныя як парушэнні міжнароднага гуманітарнага права”.

У дакладзе гаворыцца, што абвастрэнне сітуацыі на ўсходзе Украіны адмоўна адбіваецца на астатняй частцы краіны. У іншых раёнах Украіны неабходна часова рассяліць звыш 100 тысяч чалавек, якія беглі з раёнаў баявых дзеянняў.  

Іван Шымановіч дадаў, што палітычныя і эканамічныя наступствы крызісу выйшлі за межы Украіны і негатыўна ўплываюць на сітуацыю з правамі чалавека ва ўсім свеце, сведчаннем чаму служыць катастрофа малайзійскага авіялайнера.

Памочнік кіраўніка ААН з трывогай адзначыў, што нестабільная сітуацыя ў раёне крушэння малайзійскага самалёта перашкаджае працы міжнародных следчых.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international