Баранавічы: прадпрымальніку адмаўляліся прадставіць кнігу скаргаў і прапаноў у падатковай інспекцыі

2014 2014-08-09T23:40:54+0300 2014-08-11T10:00:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-padatkavaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Індывідульны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 9 жніўня накіраваў заяву ў Міністэрства на падатках і зборах, каб яно абавязала начальніка Баранавіцкай падаткавай інспекцыі стварыць стэнд для кнігі скаргаў і прапаноў. У заяве адзначаецца, што 8 жніўня ў 15.30 Мікалай Чарнавус наведаў інспекцыю па падатках і зборах г. Баранавічы, але аддзел старэйшага дзяржаўнага падаткавага інспектара Брызінскай Е.В., які складаецца з шасці супрацоўнікаў, быў зачынены. Індывідуальны прадпрымальнік папрасіў у сакратара начальніка падаткавай інспекцыі кнігу скаргаў. Чыноўнікі нкіроўваліпрадпрымальніка з кабінета ў кабінет, а кнігу так і не прадставілі. Толькі пасля таго, як Мікалай Чарнавус некалькі разоўпатэлефанаваў у Міністэрства па падатках і зборах г. Мінска і Брэста, такая кніга яму была прадстаўлена.

– У Баранавіцкай падатковай інспекцыі кнігу скаргаў і прапаноў аказалася атрымаць цяжэй, чым заплаціць падаткі. Такая кніга павінна быць навідавоку, як гэта зроблена амаль ва ўсіх дзяржаўных установах, каб людзі не гублялі свой час і энергію на яе пошукі, – адзначыў Мікалай Чарнавус.

Грамадскі актывіст просіць Міністэрства абавязаць начальніка Баранавіцкай падаткавай інспекцыі стварыць стэнд для кнігі скаргаў і прапаноў, каб грамадзянам было зручна ўносіць свае заўвагі, прапановы і ініцыятывы. Таксама ён просіць пакараць старэйшага дзяржаўнага падатковага інспектара Брызінскую Е.В. за адсутнасць супрацоўнікаў яе аддзела на працоўным месцы.

 

фота: Мікалай Чарнавус і баранавіцкія прадпрымальнікі перад будынкам ІМПЗ

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international