viasna on patreon

Узмацненне рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці сур'ёзна падрывае старшынства Азербайджана ў Камітэце міністраў Рады Еўропы

2014 2014-08-11T17:07:00+0300 2014-08-11T11:16:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Парыж-Жэнева, 6 жніўня 2014

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), асуджае нядаўнія акты пераследу і арышты выбітных праваабаронцаў Расула Джафарава, Лэйлы Юнус і Арыфа Юнуса і заклікае ўлады пакласці канец працяглым рэпрэсіям супраць арганізацый і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

2 жніўня 2014 года, сп. Расул Джафараў, які займаецца абаронай правоў палітвязняў з 2006 года і ёсць актыўным удзельнікам "Спявай для дэмакратыі" і "Мастацтва за дэмакратыю", кампаніі, якая выкарыстоўвае ўсе формы мастацкага выказвання дзеля заахвочвання дэмакратыі і правоў чалавека ў Азербайджане, быў выкліканы ў аддзел па расследаванні цяжкіх злачынстваў Генеральнай пракуратуры, па абвінавачваннях ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў", "незаконным прадпрымальніцтве" і "злоўжыванні ўладай" (у адпаведнасці з артыкуламі 213, 192 і 308.2 Крымінальнага кодэкса адпаведна).

У той жа дзень сп. Джафараў быў дастаўлены ў Насімінскі раённым суд, які вынес пастанову аб яго змяшчэнні пад варту на тры месяцы ў межах расследавання высунутых супраць яго абвінавачванняў. 25 ліпеня 2014 года яму было забаронена пакідаць краіну пасля таго, як ён прадставіў даклад аб палітычных зняволеных у Азербайджане ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) ў Страсбургу ў чэрвені 2014 года. Раніцай 29 ліпеня 2014 года памежнікі перашкодзілі яму пакінуць краіну ў пункце пропуску Беюк Кясік.

30 ліпеня 2014 года супрацоўнікі пракуратуры арыштавалі спн. Лэйлу Юнус, дырэктара Інстытута міра і дэмакратыі (ІМД) і сябра Генеральнай Асамблеі OMCT, якая была абвінавачаная ў «здрадзе» (артыкул 274 Крымінальнага кодэкса), "махлярстве ў буйным памеры" (Артыкул (178.3.2), "падробцы дакументаў" (артыкул 320), "ухіленні ад выплаты падаткаў" (артыкул 213), і "незаконным прадпрымальніцтва" (артыкул 192), і прысуджаная да трох месяцаў дасудовага затрымання. Яе муж, сп. Арыф Юнус, старшыня аддзела канфлікталогіі ІМД, сутыкаецца з падобнымі абвінавачваннямі ў «здрадзе» і «махлярстве». Спярша яму было забаронена пакідаць краіну, але ён не быў зняволены з-за стану здароўя. Аднак, 5 жніўня 2014 суд урэшце вынес пастанову аб яго затрыманні і ўзяцці пад варту на тры месяцы.

Абсерваторыя вельмі занепакоеныя тым, што набор абвінавачванняў супраць сп. Джафарава і частка абвінавачванняў супраць спн. Юнус падобныя на тыя, што былі вылучаныя супраць сп. Анара Мамедлі, старшыні Цэнтра па назіранні за выбарамі і дэмакратычных даследаваннях (EMDSC), і сп. Башыра Сулейманлы, выканаўчага дырэктара EMDS. 26 траўня 2014 года абодва былі асуджаныя за "ўхіленне ад выплаты падаткаў", "незаконнае прадпрымальніцтва" і "злоўжыванне паўнамоцтвамі", адпаведна на 5,5 гадоў і 3,5 гады пазбаўлення волі.

Акрамя таго, 17 снежня 2013 года парламент прыняў шэраг паправак у закон аб НДА, грантах і падаткаабкладанні, скіраваны на сур'ёзнае абмежаванне працы НДА. Гэтыя папраўкі прадугледжваюць, што незарэгістраваныя НДА не могуць атрымліваць гранты. Акрамя таго, паводле іх усе гранты і падгранты павінны рэгістравацца, і атрыманне сродкаў па грантах магчымае толькі пасля атрымання задакументаванага пагаднення аб гранце, выдадзенага Міністэрствам юстыцыі. Паколькі праца па незарэгістраваных грантах з'яўляецца адміністратыўным правапарушэннем, суды могуць разглядаць такія сродкі як прыбытак фізічных асобаў і пераследаваць іх атрымальнікаў за ўхіленне ад выплаты падаткаў у рамках крымінальнага заканадаўства. 17 сакавіка Цэнтральны банк змяніў свае правілы банкаўскіх пераводаў, забараніўшы атрыманне незарэгістраваных грантаў. У красавіку банкаўскія рахункі дзясяткаў НДА былі заблакаваныя.

3 лютага 2014 года прэзідэнт Азербайджана падпісаў новыя папраўкі ў закон аб НДА, які ў цяперашні час дае ўладам дадатковыя паўнамоцтвы для часовага прыпынення дзейнасці і поўнай забароны нацыянальных і замежных НДА ў Азербайджане і ўводзіць новыя злачынствы, якія караюцца штрафамі, што былі павялічаныя да 2 500 – 3 000 AZN (каля 2 600 – 3 100 еўра) для НДА і 1 000 – 2 000 AZN (каля 1 000 – 2 100 еўра) для дырэктараў нацыянальных і замежных НДА. Папраўкі таксама ўводзяць дадатковыя адміністрацыйныя патрабаванні і павелічэнне праверак.

Пазней была ўзбуджана крымінальная справа супраць больш як дзесяці НДА, якія атрымвалі замежныя гранты, уключаючы Клуб па правах чалавека, ачольваны сп. Джафаравым з 2010 па 2014 гады. 6 жніўня Апеляцыйны суд адхіліў скаргі некаторых з гэтых НДА.

Абсерваторыя рашуча асуджае адвольныя затрыманні і судовы пераслед спн. Лэйлы Юнус, а таксама сп-оў Расула Джафарава, Анара Мамедлі, Башыра Сулейманлы ды Арыфа Юнуса, што з'яўляецца пакараннем за іх праваабарончую дзейнасць, і выказвае глыбокую заклапочанасць лёсам іх калегаў, якія яшчэ на волі, але знаходзяцца пад следствам. Абсерваторыя таксама асуджае ўтрыманне пад вартай сп. Хілала Мамедава, абаронцы правоў этнічнага меншасці талышоў.

Абсерваторыя таксама занепакоеная працяглай практыкай атрымання заяваў аб «лаяльнасці» ад арыштаваных актывістаў НДА. 31 сакавіка 2014 года і 13 траўня 2014 года сп. Хасан Хусэйнлі, кіраўнік НДА "Асветніцкі цэнтр “Інтэлектуальны грамадзянін””, і сп. Эміль Мамедаў, кіраўнік грамадскай арганізацыі "Заахвочванне дэмакратыі”, былі арыштаваныя па нявысветленых абвінавачваннях.14 ліпеня 2014 года сп. Хусэйнлі быў прысуджаны да пяці гадоў і 11 месяцаў зняволення за так званае "незаконнае захоўванне зброі" і "хуліганства", у той час як сп. Мамедаў утрымліваецца пад вартай па сфабрыкаваным абвінавачванні ў "вымаганні грошай". Абодва актывісты НДА неаднаразова заяўлялі аб сваёй невінаватасці, і абвінавачванні супраць іх разглядаюцца многімі мясцовымі праваабаронцамі як палітычна матываваныя. 6 жніўня 2014 г., абодва яны накіравалі з турмы лісты да прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева. У лістах, яны адмаўляюць, што былі арыштаваныя па палітычных матывах і выказваюць падтрымку прэзідэнту Ільхаму Аліеву і арміі Азербайджана. Абсерваторыя занепакоена абставінамі і прычынамі таго, чаму яны падпісалі лісты, і выказвае моцныя апасенні, што яны маглі падвяргацца ціску ў зняволенні.

Усе гэтыя выпадкі з'яўляюцца часткай кампаніі пераследу і запалохвання з боку ўладаў, скіраваныя на пакаранне актывістаў грамадзянскай супольнасці, якія выступаюць супраць парушэнняў правоў чалавека, учыненых уладамі Азербайджана. Такія рэпрэсіі, разам з нарастаючым звужэннем прасторы для грамадзянскай супольнасці, сур'ёзна падрываюць бягучае старшынства Азербайджана ў Камітэце міністраў Рады Еўропы.

Абсерваторыя заклікае ўлады Азербайджана неадкладна і безумоўна вызваліць сп-ню Лэйлу Юнус і сп-роў Расула Джафарава, Анара Мамедлі, Башыра Сулейманлы, Арыфа Юнуса і Хілала Мамедава, а таксама ўсіх іншых затрыманых праваабаронцаў, паколькі іх затрыманне з'яўляецца адвольным і скіраванае на пакаранне за дзейнасць у галіне правоў чалавека, а таксама пакласці канец любым актам пераследу супраць іх і ўсіх праваабаронцаў у Азербайджане і забяспечыць пры любых абставінах іх дзейнасць без перашкодаў, пагрозы рэпрэсій або запалохвання.

Абсерваторыя таксама заклікае ўлады Азербайджана прывесці нацыянальнае заканадаўства аб НДА ў адпаведнасць з палажэннямі Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, прынятай Генеральнай Асамблеяй ААН 9 снежня 1998 г., а таксама з міжнароднымі і рэгіянальнымі дакументамі, уключаючы Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства