Баранавічы: праваабаронца дамагаецца канкрэтыкі ад гарвыканкама

2014 2014-08-07T15:12:14+0300 2014-08-07T15:12:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gousha-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша.

Сяргей Гоўша.

Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў 7 жніўня заяву на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыя Грамакоўскага, у якой патрабуе тлумачэнняў, на якой падставе быў забаронены пікет, які планавалі правесці 27 ліпеня Сяргей Гоўша, Вячаслаў Болбат і Рыгор Грык. У адказе гарвыканкама № 01-15/05/1 ад 14.07.2014г. адзначаецца, што арганізатары масавага мерапрыемства не выканалі патрабаванняў артыкула 5 Закона РБ ад 30 снежня 1997г. № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах у РБ” (у рэд. Закона РБ ад 08.11.2011г. № 308-З) і пункта 4 рашэння Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта ад 16 чэрвеня 2009г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г.Баранавічы” (у рэдакцыі рашэння Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта ад 05.10.2009г. № 2497).

У сваёй заяве праваабаронца адзначае, што гэта стандартны адказ Баранавіцкага гарвыканкама, з якога незразумела, што ж канкрэтна парушана заяўнікамі. Сяргей Гоўша дадае, што яшчэ 29.01.2014г. у калектыўнай заяве ў гарвыканкам сем грамадзянаў прасілі чыноўнікаў канкрэтна ўказваць у сваіх рашэннях, які пункт закона, абзац ці яго частку (ці рашэння гарвыканкама) аб масавых мерапрыемствах парушылі грамадскія актывісты пры падачы заявы на правядзенне пікета, мітынга альбо шэсця.

– Але гарвыканкам па-ранейшаму забараняе нам масавыя мерапрыемствы, не ўказваючы, канкрэтна які пункт закона ці рашэння аб масавых мерапррыемствах мы парушылі. Таму ў сваёй заяве я яшчэ раз паўтараю гэтае пытанне: укажыце, што ж канкрэтна парушана мною, Вячаславам Болбатам і Рыгорам Грыкам у артыкуле 5 Закона РБ і п.4 рашэння Баранавіцкага гарвыканкама пры падачы заявы на правядзенне пікета 27 ліпеня. Мы ўпэўнены, што выканалі ўсе патрабаванні закона і рашэння гарвыканкама, – пракаментаваў Сяргей Гоўша.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international