64 НДА з розных краінаў заклікалі прэзідэнта Аліева да безумоўнага вызвалення праваабаронцаў

2014 2014-08-06T17:12:19+0300 2014-08-08T16:53:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrhn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сумесным лісце да прэзідэнта Ільхама Аліева 64 няўрадавыя арганізацыі з Сеткі Дамоў правоў чалавека заклікаюцьулады Азербайджана да неадкладнага і безумоўнага вызвалення праваабаронцаў Лэйлы Юнус, Арыфа Юнуса іРасула Джафарава, зняцця ўсіх абвінавачванняў супраць іх. Акрамя таго, НДА паўтараюць свой ранейшы заклік вызваліць Анара Мамедлі, Башыра Сулейманлы і далучаюцца да закліку аб вызваленні Хасана Хусэйнлі.

У звароце сярод іншага адзначаецца, што названыя асобы-палітвязні па сутнасці пазбаўленыя свайго права на працу ў абарону правоў чалавека. “У той час як рэгістрацыя НДА і грантаў для НДА стала абавязковай у Азербайджане, улады працягваюць адмаўляць у рэгістрацыі. Незалежныя НДА сутыкаюцца з бесперапыннымі расследаваннямі, праваабаронцам забараняюць выязджаць за мяжу, у залежнасці ад іх жадання ці нежадання ісці на кампраміс з уладамі, у тым ліку датычна сваёй прафесійнай дзейнасці і публічных заяваў”. Таксама падвяргаюцца крытыцы абмежаванні ў законах, датычных права на свабоду аб'яднанняў. “Такое заканадаўства дэ-факта прадугледжвае крымінальную адказнасць праваабаронцаў у Азербайджане не за няправільную дзейнасць, а хутчэй за самую працу ў НДА, якія не ўхваляюцца ўладамі. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў эксперты Арганізацыі Аб'яднаных Нацый заявілі, што з 2011 года яны "назіралі трывожныя тэндэнцыі ў заканадаўстве, якое значна звузіла прастору для дзейнасці грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Азербайджане". Загад Дому правоў чалавека ў Азербайджане спыніць усялякую дзейнасць, дадзены ў сакавіку 2011 года, з'яўляецца наступствам гэтай палітыкі”.

НДА таксама заклікаюць улады Азербайджана прыняць адпаведныя меры для таго, каб пакласці канец нападам, затрыманню і пераследу праваабаронцаў, журналістаў і грамадскіх актывістаў, а таксама садзейнічаць стварэнню бяспечнага асяроддзя для іх, у адпаведнасці з узятымі Азербайджанам міжнароднымі абавязацельствамі, асабліва ў якасці старшыні Камітэта міністраў Савета Еўропы.

Пад зваротам падпісаліся і арганізацыі, якія ўваходзяць у Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (Вільня): Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі Камітэт, Цэнтр “Супольнасць” і Праваабарончы цэнтр “Вясна”. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international