І зноў "экстрэмізм": Максіма Вінярскага выклікаюць у міліцыю

2014 2014-08-06T16:18:25+0300 2014-08-06T17:31:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viniarski_maksim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі

Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага на 7 жніўня выклікаюць у РУУС Фрунзенскага раёна Мінска, каб вынесці афіцыйнае папярэджанне за "экстрэмізм".

Ён паведаміў Праваабарончаму цэнтру "Вясна", што атрымаў адпаведную позву за подпісам старэйшага інспектара Фрунзенскага РУУС маёра Уладзіміра Чайкоўскага.

Праўда, у позве, дзе сказана, што Вінярскі павінен з'явіцца для вынясення афіцыйнага папярэджання, пра сам экстрэмізм не згадваецца, аднак праваабаронцы вылічылі яго "след" па ўскоснай інфармацыі.

У адпаведнасьці з артыкулам 10 Закона Аб супрацьдзеянні экстрэмізму, афіцыйнае папярэджанне выносіцца "заснавальніку (удзельніку), кіраўніку, іншай службовай асобе кіруючага органа арганізацыі, індывідуальнаму прадпрымальніку, заснавальніку сродка масавай інфармацыі, іншаму грамадзяніну пры выяўленні прыкметащ падрыхтоўкі да здзяйснення імі дзеянняў, прадугледжаных часткай першай артыкула 1 гэтага Закона.

Частка 1 Артыкула 1 Закона як экстрэмізм вызначае наступныя дзеянні:

дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў, рэлігійных і іншых арганізацый (далей - арганізацыі) ці грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства (далей, калі не пазначана іншае, - грамадзяне) па планаванні, арганізацыі, падрыхтоўцы і ажыццяўленні дзеянняў, накіраваных на гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу і (або) тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, захоп або ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне незаконных узброеных фарміраванняў, ажыццяўленне тэрарыстычнай дзейнасці, распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці, а таксама сацыяльнай варожасці, звязаных з гвалтам або заклікамі да гвалту, прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці, арганізацыю і ажыццяўленне масавых беспарадкаў, хуліганскіх дзеянняў і актаў вандалізму па матывах расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, палітычнай ці ідэалагічнай варожасці, а роўна па матывах варожасці ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы, прапаганду выключнасці, перавагі альбо непаўнавартаснасці грамадзян па прыкмеце іх адносінаў да рэлігіі, сацыяльнай, расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці моўнай прыналежнасці, прапаганду і публічнае дэманстраванне, выраб і распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі;

перашкода законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, у тым ліку Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуму або камісій па правядзенні галасавання аб адклiканнi дэпутата, а таксама законнай дзейнасці службовых асоб названых органаў або камісій, здзейсненае з прымяненнем гвалту, пагрозы яго прымянення, падману, подкупу, а роўна прымяненне гвалту альбо пагроза гвалтам у адносінах да блізкіх названых асоб з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці гэтых службовых асоб або прымусу да змены характару такой дзейнасці альбо з помсты за выкананне імі службовых абавязкаў;

публічныя заклікі да ўказаных дзейнасці і дзеянняў, іх фінансаванне альбо іншае садзейнічанне ў іх ажыццяўленні, у тым ліку шляхам прадастаўлення нерухомай маёмасці, сродкаў электрасувязі, вучэбных, паліграфічных, іншых матэрыяльна-тэхнічных сродкаў або інфармацыйных паслугаў.

Што з гэтага пераліку вырашылі прад'явіць Максіму Вінярскаму - стане вядома заўтра, калі з яго не будзе ўзятая падпіска аб неразгалошванні.

Позва ў міліцыю Максіму Вінярскаму

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international