Суд над галоўным рэдактарам газеты “НАШ Магілёў” Ігарам Барысавым адбудзецца 12 жніўня

2014 2014-08-06T15:36:39+0300 2014-08-06T15:36:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/111barysauiharmahileucr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Гэта стала вядома з позвы, якую ён атрымаў па пошце. У ёй сказана, што ў Магілёўскім раённым судзе ён мусіць быць 12 жніўня ў 15-00. Судовы працэс з нагоды заведзенай на Барысава адміністрацыйнай справы па арт. 22.9 КаАП РБ па факце перавозу газеты “НАШ Магілёў”, а таксама бюлетэня “Сацыял-дэмакрат” у сваім аўто будзе весці суддзя Леўчанка.

Нагадем, што 16 ліпеня аўтамабіль, у якім Ігар Барысаў перавозіў незалежныя выданні, быў прыпынены інспектарамі ДАІ на трасе Мінск-Магілёў у прыгарадзе Магілёва. Яны паведамілі, што на яго машыну ёсць арыенціроўка і неабходна праехаць у РАУС для разбіральніцтва. У міліцыі падчас дагляду аўтамабіля міліцыянеры канфіскавалі 11 800 асобнікаў газет.

Разам з Ігарам Барысавым у аўтамабілі знаходзіўся экс-кандыдат у прэзідэнты 2010 года ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international