З Юрыя Рубцова следчыя ўзялі падпіску аб неразгалошванні

2014 2014-08-06T14:23:41+0300 2014-08-06T14:29:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou-juryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

5 жніўня грамадскі актывіст з Гомеля Юрый Рубцоў наведаў Савецкі аддзел Следчага камітэта г. Мінска, дзе быў дапытаны як падазраваны ў межах крымінальнай справы.

Следчыя паведамілі Рубцову, што крымінальная справа супраць яго ўзбуджаная паводле артыкула 391 “Абраза суддзі або народнага засядацеля”. За абразу суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя санкцыя артыкула прадугледжвае розныя віды пакарання - штраф, папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

З Юрыя Рубцова ўзята падпіска аб неразгалошванні дадзеных следства. Але, як правіла, па такіх справах перадусім праводзіцца лінгвістычная экспыртыза тэкста "абразы", што азначае працяг следчых дзеянняў.  

Наступны допыт актывіста адбудзецца праз тыдзень.

Як паведамлялася раней, Юрый Рубцоў падаваў заўвагі да пратакола судовага паседжання, якое вёў суддзя Савецкага раёна Мінска Кірыл Палулех, аднак суд не прыняў іх да ўвагі.    

Нагадаем, што адміністратыўны працэс, па выніках якога словы Рубцова былі расцэнены як абраза суддзі, праходзіў пасля акцыі “Чарнобыльскі шлях”, 28 красавіка бягучага года, у судзе Савецкага раёна Мінска. Супраць прысуджаных 25 сутак арышту актывіст увесь тэрмін адбыцця пакарання трымаў галадоўку, пасля якой трапіў у шпіталь. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international