Маці зьніклага журналіста Дзьмітрыя Завадзкага Вольга Рыгораўна просіць міністра юстыцыі “вельмі падумаць, перш чым вырашыць зачыняць” Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Адпаведны ліст яна накіравала ў Міністэрства юстыцыі.

2003 2003-10-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У лісьце, які Вольга Рыгораўна Завадзкая накіравала міністру юстыцыі Рэспублікі Беларусь, маці зьніклага журналіста піша:

”З прэсы я даведалася, што Вярхоўным судом узбуджаная справа па зыску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Вельмі шкада, што Міністэрства юстыцыі прыняло такое адказнае рашэньне.
З гэтай арганізацыяй я пазнаёмілася адразу пасьля выкраданьня майго сына. Мне параілі туды зьвярнуцца людзі, якім ужо дапамагалі. Я атрымала ад супрацоўнікаў гэтай арганізацыі шмат карысных парадаў і рэальнай дапамогі.
Не дай Бог аказацца камусьці ў такой сітуацыі як я. Толькі тады пачынаеш разумець і цаніць падтрымку, увагу. Я вельмі прашу вас, падумайце, перш чым вырашыць зачыняць гэтую арганізацыю. У жыцьці бывае ўсялякае. На маім месцы можа аказацца любы чалавек, і вельмі шкада, калі побач не акажацца добрых і спагадлівых людзей з магчымасьцю аказаць рэальную дапамогу”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international