У Жодзіна “знікла” афіцыйная папера пра забарону пікету ў падтрымку палітвязняў

2014 2014-08-06T11:06:49+0300 2014-08-06T16:36:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhodzina-dzien_salidarnasci-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы Аляксей і Святлана Лапіцкія, Андрэй Зубра. Жодзіна, 4 жніўня 2014. Фота: А.Лапіцкі

Праваабаронцы Аляксей і Святлана Лапіцкія, Андрэй Зубра. Жодзіна, 4 жніўня 2014. Фота: А.Лапіцкі

Жодзінскія ўлады забаранілі пікет, прымеркаваны да 4 жніўня, аднак праваабаронцы дагэтуль не атрымалі ніякага дакументальнага пацверджання з выканкаму.

Пры гэтым кіраўнік ідэалагічнага аддзелу Ірына Карповіч па тэлефоне паведаміла, што адмова адсылалася яшчэ 28 ліпеня – замоўным лістом і нават з апавяшчэннем.   

Паколькі гарадскія ўлады забаранілі пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і супраць расійскай агрэсіі, праваабаронцы 4 жніўня апранулі цішоткі з надпісам "Маю права на мірныя сходы!" ды каталіся па вуліцах Жодзіна на роварах, дзяліліся праваабарончай інфармацыяй са знаёмымі і мінакамі (глядзіце фотарэпартаж).   

Нагадаем, што Жодзіна з’яўляецца адным з 10 беларускіх гарадоў, дзе мясцовыя ўлады па надуманых прычынах забаранілі праваабарончыя пікеты за вызваленне палітвязняў. Пікеты былі прымеркаваныя да Міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, які адзначаецца 4 жніўня – у дзень арышту ў 2011 годзе кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international