Мікалай Статкевіч: “Прашэння ад мяне не дачакаюцца”

2014 2014-08-06T10:57:01+0300 2014-08-06T10:57:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/list-stat-vyrvich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З перапынкам у некалькі дзён бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч атрымаў ліст і паштоўку ад беларускага палітвязня Мікалая Статкевіча, з якім знаходзіцца ў сталай перапісцы.

У прыватнасці, у лісце Мікалай Стакевіч выказаў сваё стаўленне да вызвалення кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага і шэраг цікавых думак наконт сітуацыі ў нашай кране і свеце.

“Як і Вы, я вельмі рады вызваленню Алеся Бяляцкага. Згодзен з Вамі, што мая сітуацыя зусім іншая. Тут утварылася патавая сітуацыя – чым болей мяне трымаюць, тым болей гэта каштуе. Але і тым страшней мяне выпусціць J. Пачакаю, чым гэта скончыцца. Цвёрда ведаю толькі адно – “прашэння” ад мяне не дачакаюцца.

… шматгадовае змаганне без практычна заўважнага плёну – гэта цяжкае выпрабаванне. Хоць змены і ёсць. Проста яны не навідавоку. Галоўная з іх – фармаванне беларускай нацыі, што адбылося, найперш, дзякуючы існаванню юрыдычна незалежнай беларускай дзяржавы. Са знешніх зменаў важнымі з’яўляюцца набліжэнне ЕС да нашых межаў і канчатковы цывілізацыйны выбар Украіны, які яна зараз сплочвае так страшна”, - выказвае сваё меркаванне Мікалай Статкевіч.

У паштоўцы палітвязень піша, што ён не лічыць, што 27.07.1990 г. Беларусь стала незалежнай. Юрыдычна гэта сталася 25 жніўня 1991г., калі Дэкларацыі 1990 г. быў нададзены канстытуцыйны стасус. “На мой погляд у жніўні і варта было б адзначаць галоўнае свята краіны. А наконт святкавання яго ў дзень вызвалення Мінска я ўвогуле маўчу…”, - піша Мікалай Статкевіч.

Па словах Барыса Вырвіча, мясцовыя дэмакратычныя актывісты імкнуцца рэгулярна інфармаваць Мікалая Статкевіча аб усіх падзеях, якія адбываюцца ў дэмакратычным асяродку Магілёўшчыны.

“Мікалай Стакевіч і многія іншыя беларускія палітзняволеныя адбываюць сваё пакаранне менавіта ў Магілёўскай вобласці, таму дэмакраты Магілёўшчыны лічаць усіх іх паўнавартаснымі сябрамі дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці Магілёўскай вобласці”, - кажа Барыс Вырвіч.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international