Брэст: ад дэпутатаў гарадскога савета зноў патрабуюць паведаміць пра час і месца сустрэч з выбаршчыкамі

2014 2014-08-05T15:15:12+0300 2014-08-05T15:15:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” накіравалі паўторны зварот на адрас пяці дэпутатаў мясцовага гарсавета і кіраўніка гэтага прадстаўнічага органа Мікалая Красоўскага.

У звароце актывісты адзначаюць некарэктнасць папярэдняга адказу на свой ліст і лічаць фармальным выкананне дэпутатамі законаў Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнікі “Сацыяльнага офіса” настойваюць на тым, што брэсцкім народным абраннікам неабходна пераняць практыку сваіх гродзенскіх калег і змясціць інфармацыю пра тое, дзе і калі яны кожны месяц прымаюць выбаршчыкаў. Таксама ёсць патрэба ўдакладніць межы выбарчых акругаў для таго, каб выбаршчыкі маглі арыентавацца, да якога дэпутата можна звяртацца са сваімі праблемамі.

Як адзначае актывіст грамадзянскай ініцыятывы Юрый Жыдовіч, да звароту прыкладзены малюнак, з якога можна даведацца, якім чынам размешчана інфармацыя аб прыёме грамадзян дэпутатамі Гродзенскага гарсавета на сайце мясцовага выканаўчага камітэта.

Нагадаем, што ў папярэднім адказе старшыні Брэсцкага гарадскога савета дэпутатаў Мікалая Красоўскага паведамлялася, што асобных вызначаных дзён для прыёму грамадзян у мясцовых дэпутатаў няма, і яны сустракаюцца з выбаршчыкамі “па меры неабходнасці”. Але якім чынам выбаршчык, што жадае трапіць на прыём, зможа знайсці свайго дэпутата, калі немагчыма азнаёміцца з межамі выбарчых акругаў і месцам сустрэч з народнымі выбраннікамі, так і засталося загадкай.
“Мы жывем у ХХI стагоддзі, і сродкі камунікацыі ўлады з грамадзянамі павінны выкарыстоўваць тэхнічныя магчымасці нашага часу. Не ўступаючы ў палеміку аб тэхнічных асаблівасцях справы, просім садзейнічаць ўкараненню гэтай практыкі ў нашым гарадскім савеце, бо яна ў большай меры задавальняе запыты вашых выбаршчыкаў”, - гаворыцца ў новым звароце актывістаў “Сацыяльнага офісу”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international