Пра правапарадак і правасуддзе па-дубровенску

2014 2014-08-04T16:07:18+0300 2014-08-04T16:07:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/skaziecki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Начальнік Дубровенскага РАУС Алег Сказецкі

Начальнік Дубровенскага РАУС Алег Сказецкі

Былы зняволены, які пражывае і працуе ў г.Дуброўна Віцебскай вобласці, Віктар Бугаёў зноў звярнуўся ў Праваабарончы цэнтр "Вясна".

Нагадаем, што пасля адбыцця пакарання ў 2011 годзе В. Бугаёў звярнуўся з заявай аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці супрацоўніка міліцыі Сказецкага - за незаконнае патрабаванне ў яго грошай у суме 2000 даляраў ЗША. Прадстаўнікі МУС і Следчага камітэта, спасылаючыся на тое, што грошы Сказецкі патрабаваў не для сябе, а для правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у яго дзеяннях прыкметаў злачынства не знайшлі. Пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы выносіліся і адмяняліся больш за пяць разоў з высновай аб адсутнасці ў дзеяннях Сказецкага складу вымагальніцтва, але без ацэнкі прыкметаў службовага злачынства. Акрамя таго, былы зняволены спрабаваў дамагчыся пакарання супрацоўніка міліцыі Сцепанькова, які накіраваў у калонію, дзе адбываў пакаранне Бугаёў, не адпавядаючую рэчаіснасці інфармацыю, якая па скарзе Бугаёва ў 2012 годзе была абвергнутая МУС. Аднак супрацоўнік МУС, якіраспаўсюджваў яе,застаўся беспакараным з прычыны заканчэння тэрміну прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці.  

Абодва «героі» публікацыі, Алег Сказецкі і Станіслаў Сцепанькоў, працягваюць працаваць у Дубровенскім РАУС на кіруючых пасадах.

Па скарзе В.Бугаёва ў сакавіку 2014 г. пракурорам Лёзненскага раёна ізноў была адменена пастанова пра адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да Сказецкага, пасля фармальных дапаўненняў праверкі ва ўзбуджэнні справы зноў было адмоўлена.

У чэрвені 2014 г. у В.Бугаёва адбыўся канфлікт з грамадзянкай М., падчас якога, як меркаваў Бугаёў, М. у адказ на заўвагу з нагоды кінутага каля брамы яго дома смецця абразіла яго. З адпаведнай заявай В.Бугаёў звярнуўся ў міліцыю, якая падрыхтавала справу аб адміністратыўным правапарушэнні і накіравала яе ў суд. Суд устанавіў падставы для дапрацоўкі пратаколу і вярнуў справу ў міліцыю. Нечакана да справы дадаўся пратакол у дачыненні да самога Бугаёва, які «учыніў скандал ..., гучна крычаў, трос смеццем перад тварам М., ... чым парушыў спакой М.». Справу ў дачыненні да В.Бугаёва ў суд накіраваў С.Сцепанькоў. І неадкладна паведаміў у Дубровенскі райвыканкам пра тое, што Бугаёў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці па арт.17.1 КаАП «для прыняцця мераў грамадскага ўздзеяння». Аказалася, паспяшаўся ... Суд Дубровенскага раёна адміністратыўную справу ў дачыненні да В.Бугаёва спыніў.

Але гэта яшчэ не ўсё навіны правапарадку і правасуддзя па-дубровенску.

Як раней указвалася, В.Бугаёў не пакідае спробаў у парадку нагляду аспрэчыць вынесены ў дачыненні да яго прысуд. І вось, калі ў ходзе паўторнага азнаямлення з крымінальнай справай былы зняволены пажадаў прагледзець відэакасету, якая, як сцвярджалася ў прысудзе, была прагледжана ў судовым пасяджэнні, высветлілася, што відэакасета ў суд ... наогул ніколі не паступала. Ні са справай, ні па-іншаму. Так выйшла, што суддзя пра гэта сказала пры ўключанай функцыі запісу на тэлефоне В.Бугаёва. Таму В.Бугаёў быў вымушаны азадачыць Следчы камітэт новай праблемай - ці няма ў дадзенай сітуацыі прыкметаў крымінальнага злачынства.

Пасля атрымання вынікаў праверкі ПЦ "Вясна" зноў вернецца да гэтай тэмы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international