Міністэрства інфармацыі не знайшло фактаў дэзінфармацыі на расійскіх тэлеканалах

2014 2014-08-04T12:48:07+0300 2014-08-04T12:48:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baj.jpg

“Міністэрства інфармацыі не мае звестак пра выпадкі адкрытых агавораў і дэзінфармацыі ў дачыненні ўкраінскіх і беларускіх падзеяў з боку цэнтральных расійскіх тэлеканалаў”.

Такі адказ за подпісам намеснік міністра інфармацыі Беларусі Сяргея Хільмана атрымаў прэсавы сакратар ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Барыс Гарэцкі.

У сваім звароце Б. Гарэцкі прасіў Міністэрства інфармацыі разглядзець сюжэт «Первого канала» «Беженка из Славянска вспоминает, как при ней казнили маленького сына и жену ополченца» на прадмет парушэння закона “Аб СМІ” і ўзняць пытанне пра спыненне трансляцыі ў Беларусі расійскіх каналаў, якія сістэматычна парушаюць дадзены закон.

Мінінфармацыі “не мае права каментаваць парушэнні заканадаўства аб СМІ Расійскай Федэрацыі рэдакцыяй “Первого канала””, – піша намеснік міністра.

Мінінфарм, па яго словах, можа адклікаць ліцэнзію ў тэлеканала ці радыёпраграмы толькі ў выпадках грубага парушэння імі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб ліцэнзаванні: калі ліцэнзаваная дзейнасць ажыццяўляецца ў мэтах, што “супярэчаць інтарэсам Рэспублікі Беларусь” і калі вяшчанне ўтрымлівае звесткі, “распаўсюд якіх забаронены ці абмежаваны заканадаўствам”.

Нагадаем, што з патрабаваннем спыніць у Беларусі трансляцыю цэнтральных расійскіх каналаў раней ужо выступалі актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, а сябры грамадскага камітэта салідарнасці з Украінай нават пачалі збор подпісаў пад аналагічным зваротам да ўладаў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international