У Віцебску патрабуюць вярнуць украінскі тэлеканал "Інтер+"

2014 2014-08-03T20:51:04+0300 2014-08-03T20:51:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/inter.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тэлеканал "Інтер+" глядзелі ўладальнікі кабельнага тэлебачання. Але правайдэр ААТ Віцебскі абласны тэкнагандлёвы цэнтар "Гарант" спыніў трансляцыю адзінага ўкраінскага тэлеканала, наяўнага ў кабельных сетках. Замест "Інтер+" віцяблянам прапанавана глядзець расійскі тэлеканал "Сарафан".

"Гарант" тлумачыць змены ў трансляцыі тэхнічнымі праблемамі на перадаючай станцыі. Але другі аператар кабельнага тэлебачання, "Передовые технологии" пакуль не адмаўляецца трансляваць праграмы "Інтер+". Аднак кліентаў у правайдэра "Передовые технологии" значна менш, чым у ААТ ВАТГЦ "Гарант".

Хаця якраз гэтая сітуацыя, верагодна, днямі можа змяніцца. У праватнасці, некаторыя чытачы сайту "Народныя Навіны Віцебска", дзе з'явіўся артыкул пра адключэнне тэлеканала "Інтер+", у каментарах заяўляюць пра гатоўнасць разарваць дамову з "Гарантам".

Аўтары каментараў абураныя такім стаўленнем да сваіх інтарэсаў. Яны пішуць пра тое, што іх пазбавілі права на атрыманне інфармацыі: " Было просто приятно включить и слушать украинскую речь, смотреть на красивых ведущих (а не на наших жеманных звездулек типа люций лущик ), немного новостей - просто тел канал, никто его и не обожествляет - важно было то, что был выбор". Некаторыя падкрэсліваюць, што бачаць у знікненні тэлеканала палітычныя прычыны: " А ведь люди реально смотрели. Хоть российская пропаганда в разы сильнее и настойчивее, но была возможность увидеть другую точку. А теперь фиг, бабушки окончательно поверят, что там на юге живут демоны которые обожают заживо поедать детей".

Па ўкраінскім "Інтер+" віцябляне маглі глядзець навіны, а таксама папулярнасцю ў гледачоў заўжды карысталася забаўляльная праграма "Вечерний квартал", насычаныя палітычным гумарам. Пад увагай каманды сатырыкаў і гумарыстаў гэтай праграмы былі не толькі ўкраінскія, але і беларускія палітыкі – у прыватнасці, Аляксандар Лукашэнка.

Цяпер ніякай альтэрнатывы расійскім або беларускім дзяржаўным і прадзяржаўным тэлеканалам у віцебскіх кліентаў ААТ ВАТГЦ "Гарант" не засталося. І людзі, пішучы каментары да гэтай падзеі, аднагалосна асуджаюць адключэнне тэлеканала і патрабуюць, каб кіраўніцтва "Гаранта" вярнула "Інтер+" у сетку кабельнага вяшчання: "Ребята! Давайте быть более профессиональными! У каждого свой взгляд на события в Украине… У каждого свое мнение… Давайте оставим единственный (!) украинский канал в нашем эфире! Еще надеюсь,что здравый смысл возобладает".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international