У цэхах "Шкловалакна" +40 і болей

2014 2014-08-03T20:43:18+0300 2014-08-03T20:43:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shklovalakno.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рабочыя ААТ "Полацк-Шкловалакно" працуюць літаральна ў пякельных умовах. "Калі ўдзень на вуліцы +30, то ў цэху № 7 тэмпература на працоўных месцах аператараў нават ноччу дасягае 40 градусаў", -- гаворыць лідар сполкі Свабоднага прафсаюза прадпрыемства Віктар Стукаў.
Паводле Віктара Стукава, па санітарных нормах пры тэмпературы, вышэйшай за +33, рабочыя могуць адмовіцца ад працы па прычыне небяспекі для здароўя работніка:

"У Законе Беларусі «Аб ахове працы»,артыкул 9,і ў артыкуле 223 Працоўнага кодэкса ўстаноўлена права працоўнага адмовіцца ад выканання работы, калі паўстала сітуацыя небяспекі для яго жыцця і здароўя, да ліквідацыі гэтай небяспечнай сітуацыі. На жаль, працоўныя не ўмеюць карыстацца гэтым правам. А самы масавы, "афіцыйны" Белхімпрафсаюз «закапаў сваю галаву ў пясок» і не аказвае рабочым дапамогі ў абароне іх права на годныя ўмовы працы. Пасля васьмі гадзін працы ў такой спякоце у некаторых працоўных з'яўляюцца курчы, чалавека трасе - гэта сімптомы цеплавога ўдару. Але нават у гэтай сітуацыі –быў такі рэальны выпадак - чалавек не пайшоў у медпункт, а толькі прыняў медыкаменты з рабочай аптэчкі, ды працягнуў працу".
Віктар Стукаў згадвае, што ў 7 цэху нават трыццаць гадоў таму працаваў кандыцыянер з астуджальнай устаноўкай. Гэта было яшчэ савецкае абсталяванне, якое спажывае шмат энергіі, аднак яно ахалоджвала ваду для кандыцыянера да 7 градусаў. У калідорах цэха 7 была прахалода, а на гарачых участках падтрымлівалася тэмпература да 28 градусаў. З тых часоў кандыцыянеры памяняліся на новыя, але адміністрацыя ці то не навучылася забяспечваць іх працу, ці то знарок эканоміць на здароўі рабочых.

Звесткі пра ўмовы працы Віктар Стукаў атрымліва непасрэдна ад працаўнікоў. Сам ён на "Шкловалакне" не працуе – у 2013 годзе яго звольнілі за нібыта парушэнне рэжыму бяспекі працы. Таму ён мае вялікія праблемы з тым, каб трапіць на прадпрыемства асабіста. Так здарылася і ў ліпені гэтага года, калі спадар Стукаў, кіраўнік суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага, хацеў наведаць цэхі № 7 і № 12, каб спраўдзіць скаргі на тэмпературны рэжым. Але варта было папярэдзіць пра свой візіт генеральнага дырэктара, як уваход на прадпрыемства яму персанальна забаранілі.

 

Фота: udf.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international