Падтрымаем зняволеных праваабаронцаў Азербайджана!

2014 2014-08-01T15:45:29+0300 2014-08-06T13:28:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/junus_i_mamiedli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы з Азербайджана Лэйла Юнус і Анар Мамедлі

Праваабаронцы з Азербайджана Лэйла Юнус і Анар Мамедлі

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці далучацца да заявы з пратэстам супраць палітычнага пераследу вядомых праваабаронцаў Азербайджана, якая на наступным тыдні будзе перададзена ў амбасаду Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусі.    

У заяве, прынятай 31 ліпеня з нагоды ўзяцця пад варту дырэктара Інстытут міра і дэмакратыі Лэйлы Юнус, якой прад’яўлены сур’ёзныя абвінавачанні, канстатуецца, што ў Азербайджане сістэматычна парушаюцца грамадскія і палітычныя правы, ажыццяўляецца палітычна матываваны пераслед дэмакратычных актывістаў, грамадскіх дзеячоў і праваабаронцаў, якія па сфабрыкаваных справах прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці.

Так, каля двух месяцаў таму ў Баку да турэмнага тэрміну ў пяць з паловай гадоў быў прыгавораны праваабаронца Анар Мамедлі, кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі, якому ўлады помсцяць за выкрыццё фальсіфікацыяў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2013 года.   

Асаблівае абурэнне гэтыя рэпрэсіі выклікаюць у сувязі з тым, што з траўня 2014 года Азербайджан распачаў старшынства ў Камітэце міністраў Савета Еўропы.   

Беларускія праваабаронцы выказваюць салідарнасць са зняволенымі азербайджанскімі калегамі, патрабуюць ад рэжыму Аліева неадкладнага вызвалення ўсіх без выключэння палітычных вязняў. Таксама дзеля іх вызвалення заклікаюць ЕС і ЗША, нягледзячы на эканамічныя кантакты з Азербайджанскай Рэспублікай, прыняць усе магчымыя захады для аказання ціску на ўрад гэтай краіны.  

 

Пра сваё жаданне пра падпісанне заявы паведамляйце, калі ласка, на электронную скрыню: viasna@spring96.org  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international