У Магілёве забаронены пікет з патрабаваннем вызваліць палітвязняў

2014 2014-08-01T12:15:11+0300 2014-08-01T12:15:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-grafici.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пікет быў запланаваны 4 жніўня ў цэнтры горада недалёка ад гарадской адміністрацыі.

Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Кунцэвіч у сваім адказе ў чарговы раз паведаміў праваабаронцам Аляксею Колчыну і Барысу Бухелю, што месца для правядзення пікета – пляцоўка каля д.31 па вуліцы Першамайскай -- не з’яўляецца дазволеным месцам для правядзення падобных мерапрыемстваў.

Для правядзення масавых мерапрыемстваў у Магілёве адведзена месца па адрасе – вул. Чалюскінцаў 64В, якая знаходзіцца на ўскрайку горада.

З пазіцыяй чыноўніка магілёўскія праваабаронцы нязгодныя і лічаць, што мясцовыя ўлады штучна абмяжоўваюць права грамадзянаў на свабоду мітынгаў і сходаў. Забарону пікета яна збіраюцца абскардзіць у бліжэйшы час. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international