Пераслед Алены Дубаносавай – помста за дзейнасць яе мужа Леаніда Дубаносава?

2014 2014-08-01T11:17:37+0300 2014-08-01T11:17:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubanosava-milic-zatrym-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля судовага працэса 30 ліпеня ў судзе Лунінецкага раёна была затрымана людзьмі ў цывільным жонка грамадскага актывіста Леаніда Дубаносава Алена.

Алена Дубаносава сказала затрымліваўшым, што яна і сама збіралася падыйсці ў міліцыю да следчага на 11 гадзін, і да гэтага часу яшчэ амаль гадзіна. Але людзі ў цывільным пасадзілі маладую жанчыну ў прыватны аўтамабіль і з’ехалі. Мужу і іншым прысутным удалося знайсці яе ў Лунінецкім РАУС. Яе ўжо вялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Алена паведаміла, што яе затрымалі на 3 сутак. Яна абвінавачваецца ў спробе падмануць пакупнікоў прыватнай крамы “Прыгажуня”. Гаспадар крамы Аляксей Кацуба пасля звароту Дубаносавай у суд за нявыплату заробку звярнуўся ў міліцыю, абвінаваціўшы яе ў недастачы ў 70 мільёнаў і завышэнні цэнаў на тавары ў суме 28 мільёнаў рублёў.

Паводле актывіста кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Лазарэнкава, усе працэсы, якія пачаліся вакол Алены Дубаносавай, звязаны з жажаннем адпомсціць Леаніду Дубаносаву, які не пагадзіўся ў мінулым годзе пакінуць незалежны прафсаюз і страціў працу на “Граніце”, дзе прапрацаваў 25 гадоў. Затым ён прыняў удзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты ў Мікашэвіцкі гарвыканкам. Паколькі цяпер Дубаносаў беспрацоўны, то ўзяліся за яго жонку, адзначыў Валянцін Лазарэнкаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international