Суд адмовіў Алене Дубаносавай у абароне ў судзе прававым інспектарам прафсаюза РЭП Уладзімірам Малеем

2014 2014-07-31T15:03:00+0300 2014-08-01T10:06:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubanosava-alena-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судовым паседжанні, якое адбылося 30 ліпеня ў судзе Лунінецкага раёна, хадайніцтва Алены Дубаносавай аб тым, каб яе інтарэсы абараняў прававы інспектар прафсаюза РЭП Уладзімір Малей, было адхілена. Прадстаўнік пракуратуры сказала, што Малея нельга дапускаць, паколькі на час інцыдэнту Дубаносава не з’яўлялася сябрам прафсаюзу. Суддзя падтрымаў вердыкт пракурорскага работніка. Алена Дубаносава папрасіла перанесці судовае паседжанне, паколькі ёй трэба заключыць дамову з адвакатам.

Суд перанесены на 10 жніўня.

Уладзімір Малей лічыць сваё адхіленне ад абароны цалкам незаконным. Па яго меркаванні, гэта супярэчыць арт. 72 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса РБ, калі інтарэсы сябраў грамадскіх аб’яднанняў могуць прадстаўляць кіраўнікі арганізацый або іх прадстаўнікі. Алена Дубаносава яшчэ да падачы заявы ў суд стала сябрам прафсаюза РЭП, таму мае права на такую абарону.

Алена Дубаносава – жонка грамадскага актывіста Леаніда Дубаносава з Мікашэвічаў, якога звольнілі з “Граніта” з-за нязгоды выйсці з незалежнага прафсаюза. Яна праз суд хоча спагнаць з гаспадара крамы “Прыгажуня” невыплачаны са снежня заробак, а таксама змяніць фармулёўку звальнення з-за недаверу на згоду бакоў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international