У Азербайджане арыштаваная праваабаронца Лэйла Юнус, якая крытыкавала Аліева і Лукашэнку

2014 2014-07-30T11:57:45+0300 2014-07-30T12:24:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/junus-leila.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лэйла Юнус

Лэйла Юнус

У Азербайджане арыштаваная праваабаронца Лэйла Юнус. На машыну вядомай праваабаронцы быў здзейснены напад.

Вядомая праваабаронца ехала на мерапрыемства ў Інстытут Свабоды і Бяспекі Рэпарцёраў (РАЦІ), піша Хартыя97. Яе аўтамабіль быў спынены і яе адвялі ў невядомым кірунку. Інфармацыю пацвердзіў муж Лэйлы Юнус - Арыф Юнус. Ён не выключае, што таксама будзе арыштаваны ў бліжэйшыя гадзіны, піша minval.az.

«Лэйла выйшла з дома і збіралася ісці ў РАЦІ на канферэнцыю. У машыну, у якой яна ехала прама ў двары быў здзейснены напад. Машыну спынілі і ў яе ўлезлі трое ў цывільным. На званкі не адказвае ні Лэйла, ні кіроўца. Мяркуючы па ўсім гэта былі супрацоўнікі Генпракуратуры», - паведаміў Арыф Юнус.

Лэйла Юнус неаднаразова выступала з крытыкай рэжымаў Аліева і Лукашэнкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international