Праваабаронцы Гомеля судзяцца з гарвыканкамам

2014 2014-07-30T08:59:23+0300 2014-07-30T08:59:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalienka-dp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка, актывіст кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”

Леанід Судаленка, актывіст кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”

Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўнызьвярнуліся ў суд Цэнтральнага раёну Гомеля са скаргаю супраць гарадзкога выканаўчага камітэту. Падставай для гэтага сталася адмова з боку гарадзкой адміністрацыі ў правядзеньні 4 жніўня пікету ў падтрымку палітычнях вязняў з патрабаваннем аб іх неадкладным вызваленні.   

Улады адмову тлумачыць тым, што заяўнікі павінны заключыць дамовы з аплатай паслуг мэдыкаў і камунальных службаў. Менавіта на гэтай падставе цягам апошніх дзесяці год чыноўнікі ў Гомелі не дазволілі правесці ніводнага мерапрыемства. Шматлікія спробы дамовіцца з медыкамі ды камунальшчыкамі выніку не прыносяць, першыя спасылаюцца на недахоп карэт хуткай дапамогі, другія на недастатковасць кадраў для ўборкі.

Таксама ў адмове чыноўнікі спаслаліся на тое, што заяўнікі планавалі правесці мерапрыемства на цэнтральнай плошчы гораду ў той час, як рашэнне гарвыканкаму дазваляе праводзіць пікеты толькі ў двух месцах – у аддаленым раёне, каля прамысловых збудаванняў і каля стадыёна на ўскраіне горада.

Як паведаміў “Гомельскай Вясне” Леанід Судаленка, у краіне не засталося механізмаў абароны права на выказванне меркавання з дапамогаю мірнага сходу, так як судовыя інстанцыі, уключаючы Вярхоўны суд, падтрымліваюць неправавыя рашэнні чыноўнікаў.    

“Адзіным выйсцем з гэтай тупікавай сітуацыі з’яўляецца падача скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. Гэтым мы прыцягваем увагу міжнароднай супольнасці да праблемы адсутнасці ў краіне магчымасці публічна выказаць сваё меркаванне з дапамогаю правядзенне мірнага сходу, што мы актыўна робім”, - падкрэсліў праваабаронца.

Нагадаем, на сёняшні дзень у Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваная скарга праваабаронцаў аб забароне пікету, які планавалася правесці ў жніўні 2011 году з нагоды затрымання Алеся Бяляцкага. Таксама, ў Камітэце зарэгістравана іх сумесная скарга з экс-мэрам абласнога цэнтру Святланай Гальдадэ па факту забароны пікетаў ў гадавіну зняволення Бяляцкага - 4 жніўня 2012 году. Па выніку забароны вулічнага шэсця 4 жніўня 2013 года ўжо таксама пададзена сумесная скарга разам з палітыкам Юры Варонежцавым.

Гомельская Вясна

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international