Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на хвалях Беларускага Радыё Рацыя

2014 2014-07-29T09:44:17+0300 2014-07-29T10:24:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (у летні час) у эфіры незалежнай радыёстанцыі“Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”,  “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: суды над грамадскімі актывістамі ў Баранавічах, Гродне ды Мінску, масавую забарону пікетаў да Дня незалежнасці Беларусі 27-га ліпеня ды іншыя праваабарончыя навіны.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госць рубрыкі – ваўкавыскі прадпрымальнік, змагар з карупцыяй і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч распавядае пра свае метады супрацьстаяння ціску адміністрацыяў месцаў зняволення, дзе яму давялося адбываць пакаранне тэрмінам у 5 гадоў і 2 месяцы.

“Навіны палітвязняў”: старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі - пра важнасць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных; а таксама пра правакацыі ў дачыненні да Мікалая Статкевіча і Васіля Парфянкова.

У музычных паўзах - лепшыя песні Рамана Сухоцкага і гурта “Крок”, які некалькі год таму спыніў сваё існаванне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international