У Салігорску збіраюцца пікетаваць за спрыяльнае навакольнае асяроддзе

2014 2014-07-28T13:17:22+0300 2014-07-28T13:17:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla_ivan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява на правядзенне пікету па зборы подпісаў пад зваротам да ўладаў мясцовага і нацыянальнага ўзроўню з патрабаваннем рэальнага забеспячэння грамадзянам канстытуцыйнага права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе пададзена ў сталіцы шахцёраў.

Арганізатарам пікетавання выступіў мясцовы грамадскі актывіст Іван Шыла.

- Пытанняў да ўладаў, асабліва да мясцовых, па гэтай тэме назапасіліся ўжо шмат. Гэта і татальнае ўшчыльненне гарадской забудовы, і няспынная высечка лесапарку пад гэтую забудову, і нежаданне ствараць буферную лесапасадку паміж прамысловай зонай і горадам, і брутальна забруджаныя бытавым смеццем зялёныя зоны наўкол Салігорска, - кажа Іван Шыла. - Безумоўна, па тых жа засмечаных месцах адпачынку ёсць пытанні да саміх гараджан. Але адказнасць за сістэмнае вырашэнне гэтых праблем ляжыць у любым разе на ўладах. Гэта іх галоўная праца.

Па словах арганізатара мерапрыемства, канкрэтныя месца і час правядзення пікету будуць агучаны пасля атрымання афіцыйнага дазволу ад мясцовых уладаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international