Пракуратура Магілёўскай вобласці прыйшла да высновы, што затрымліваць кандыдата ў дэпутаты непасрэдна на выбарчым участку законна

2014 2014-07-28T10:45:29+0300 2014-07-28T10:49:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karankev-prakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валер Каранкевіч

Валер Каранкевіч

Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч, былы кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і кандыдат у дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13, 26 ліпеня атрымаў адказ з пракуратуры Магілёўскай вобласці на сваю паўторную скаргу на дзеянні службовых асоб Хоцімскага РАУС і на ліст пракурора Хоцімскага раёна №15н-2014/106 ад 13.06.2014 г.

У адказе, падпісаным першым намеснікам пракурора Магілёўскай вобласці А. Пімашковым, актывісту паведамілі пра тое, што яго скарга была разгледжана з вывучэннем матэрыялаў праверак па аналагічных скаргах, якія Валерый Каранкевіч адрасаваў у пракуратуру Хоцімскага раёна і Магілёўскай вобласці. У выніку разгляду скаргі першы намеснік пракурора Магілёўскай вобласці прыйшоў да высновы, што падстаў для вынясянне актаў пракурорскага нагляду не маецца.

Таксама Алег Пімашкоў паведаміў Валерыю Каранкевічу, што выпадку нязгоды з прынятым рашэннем актывіст мае права абскардзіць яго пракурору Магілёўскай вобласці.

Валерый Каранкевіч кажа, што ён абавязкова будзе абскарджваць рашэнне пракуратуры Магілёўскай вобласці.

“Гэта проста цырк нейкі, - кажа Валерый Каранкевіч. – Супрацоўнікі хоцімскай міліцыі без усялякіх падстаў затрымлівалі мяне і на парламенцкіх выбарах 2012 года, і на выбарах у мясцовыя Саветы ў гэтым годзе, і пракуратура пастаянна лічыць іх дзеянні законнымі. Думаю, што ўсё гэта скіравана на тое, каб запалохаць актывістаў і запэўніць супрацоўнікаў міліцыі ў іх беспакаранасці, бо ў наступным годзе будуць прэзідэнцкія выбары. Я абавязкова буду абскарджваць адказ з пракуратуры Магілёўскай вобласці, я ўжо звярнуўся да магілёўскіх праваабаронцаў з просьбай аказаць мне дапамогу ў гэтым пытанні”.

Нагадаем, што раней 3 чэрвеня намеснік пракурора Магілёўскай вобласці С. Сільвановіч паведамляў спадару Каранкевічу, што яго зварот аб нязгодзе з прынятым пракуратурай Хоцімскага раёна рашэннем па факту яго дастаўкі ў дзень выбараў 23 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі ў Хоцімскі РАУС пракуратурай вобласці разгледжаны з вывучэннем нагляднай вытворчасці пракуратуры раёна. “Устаноўлена, што рашэнне па Вашаму звароту пракуратурай Хоцімскага раёна прынята па няпоўна даследаваных абставінах таго, што адбылося, а таму матэрыялы накіраваны для правядзення дадатковай праверкі ў пракуратуру Хоцімскага раёна. Пра вынікі і прынятым рашэнні Вам паведаміць пракурор раёна. За неналежны разгляд звароту памочнік пракурора Хоцімскага раёна Белавусаў М.М. будзе пазбаўлены прэміяльных даплат за травень 2014 года”, - напісаў Валерыю Каранкевічу намеснік пракурора Магілёўскай вобласці.

Да гэтага Валерый Каранкевіч ужо звяртаўся у пракуратуру Хоцімскага раёна з просьбай правесці праверку абставін свайго затрымання без складання пратакола супрацоўнікамі хоцімскай міліцыі непасрэдна на выбарчым участку ў дзень выбараў 23 сакавіка, правесці расследванне ўказаных парушэнняў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

У саім адказе на скаргу Валерыя Каранкевіча былы пракурор Хоцімскага раёна І. Савасцееў напісаў былому кандыдату ў дэпутату, што “дзеянні супрацоўнікаў Хоцімскага РАУС з’яўляюцца правамоцнымі і не супярэчаць дзеючаму заканадаўству”.

18 чэрвеня 2014 года Валерый Каранкевіч атрымаў адказ ад пракурора Хоцімскага раёна Ірыны Хучавай, у якім грамадскаму актывісту паведамілі, што пракуратурай раёна праведзена праверка і дзеянні супрацоўнікаў Хоцімскага РАУС, якія 23 сакавіка 2014 года каля 20-00 затрымлівалі кандыдата ў Валерыя Каранкевіча каля ўвахода на Інтэрнацыянальны выбарчы ўчастак №3 у Хоцімску, “з’яўляюцца правамернымі, не супярэчаць дзеючаму заканадаўству, у сувязі з чым праверка па вашай скарзе спынена”.

23 сакавіка каля 20-00 Валерый Каранкевіч быў затрыманы супрацоўнікамі Хоцімскага РАУС на Інтэрнацыянальным выбарчым участку №3 у Хоцімску. Двумя супрацоўнікамі мясцовай міліцыі ў чыне маёра кандыдат у дэпутаты быў дастаўлены ў Хоцімскі РАУС, дзе яго ўтрымлівалі каля 40 хвілін без складання пратакола затрымання, а пасля адпусцілі. Падставай для тэрміновага затрымання супрацоўнікі назвалі заяву на адрас Каранкевіча з боку сябра акруговай выбарчай камісіі Хоцімскай выбарчай акругі №54 Мікалая Тамашова. З-за незаконнага затрымання Валерый Каранкевіч не змог прысутнічаць пры падліку выбарчых бюлютэней.

Валерый Каранкевіч з’яўляецца сябрам Партыі БНФ, ён таксама супрацоўнічае з кампаніяй “Гавары праўду”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international