Лібералізацыя па-беларуску: на мяжы канфіскавалі літаратуру

2014 2014-07-27T09:42:00+0300 2014-07-28T09:43:36+0300 be

Удзельнікаў летніка “За еўрапейскую інтэграцыю Беларусі” спынілі на мяжы. Прычынай сталі беларускія выданні. Некалькі чалавек вярталіся з Польшчы праз памежны пераход у Баброўніках – там іх багажом зацікавілася памежніца.

Кажа актывіст Слонімскай суполкі БНФ Павел Севасцьян:

- Калі “чырвоны” канал фактычна ўжо прайшлі, памежніца пачала пераглядаць нашыя торбы. Паглядзела, газеты былі – тыднёвік беларусаў у Польшчы, кнігі былі, у кожнай торбе кожнага чалавека патроху. Пазнаходзіла ў кожнага, усё затрымалі, будуць глядзець, потым сказалі вернуць. Узялі прачытаць на нейкую цэнзуру, можа там нешта супраць улады.

Сярод матэрыялаў, якія памежнікі забралі для праверкі, сярод іншага асобнікі кнігі пра палітычных зняволеных у Беларусі “Palitviazni.info”, а таксама  выданні тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”. Актывісты вярталіся з летніка, які быў арганізаваны альянсам “Грамадзянская Гарадзеншчына” і праходзіў пад Семяноўкай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international